Помнік Мітрафану Доўнар-Запольскаму (Рэчыца)
Выгляд
Помнік | |
Помнік Мітрафану Доўнар-Запольскаму | |
---|---|
![]() Помнік Мітрафану Доўнар-Запольскаму, Рэчыца | |
52°22′05,62″ пн. ш. 30°23′42,68″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч і Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч |
Дата заснавання | ліпень 1997 |
Матэрыял | бронза |
Помнік Мітрафану Доўнар-Запольскаму — бюст у Рэчыцы, размешчаны на вуліцы Савецкай каля будынка Рэчыцкага раённага ліцэя. Прысвечаны гісторыку і этнографу Мітрафану Доўнар-Запольскаму, ураджэнцу Рэчыцы.
Помнік быў усталяваны ў ліпені 1997 года да 130-годдзя з дня нараджэння гэтага навукоўца. Аўтар праекта — рэчыцкі мастак Эдуард Агуновіч, скульптар — Валяр’ян Янушкевіч. Бюст выраблены з бронзы[1].
Унізе бюста размешчаны надпіс на лацінскай мове «Terra Rečicensis» («Рэчыцкая зямля»). На пастаменце размешчаны надпіс «Выдатнаму гісторыку Мітрафану Доўнар-Запольскаму» з указаннем гадоў жыцця[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Митрофан Викторович Довнар-Запольский (руск.). Памятники Гомельщины (17 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2025. Праверана 28 чэрвеня 2025.
- ↑ Памятник Довнар-Запольскому в Речице (руск.). planetabelarus.by. Праверана 3 ліпеня 2025.