Пражэктар (прылада)

Пражэктар[1][2] (па-француску: projecteur) — асьвятляльная прылада, якая пераразьмяркоўвае сьвятло лямпы (лямп) унутры малых цялесных вуглоў і забясьпечвае вуглавую канцэнтрацыю патоку. У пражэктары сьветлавы паток лямпы канцэнтруецца ў абмежаваным прасторавым вугле з дапамогаю люстэркаваю ці люстэркава-лінзавай аптычнай сыстэмы. Чарцеж першага пражэктара быў складзены Леанарда да Вінчы ў Атлянтычным кодэксе. Адзін зь першых пражэктараў зроблены Іванам Пятровічам Кулібіным.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пражэктар складаецца з крыніцы сьвятла (лямпы, якая дае ненакіраванае, або накіраванае пад шырокім вуглом сьвятло) і рэфлектара і/ці лінзы, якія канцэнтруюць сьвятло ў патрэбным кірунку. Як рэфлектар звычайна выкарыстоўваюць парабалічнае, або гіпэрбалічнае (у выпадку выкарыстаньня разам зь лінзаю) люстэрка. Як лінзу звычайна выкарыстоўваюць лінзу Фрэнэля, што дазваляе дасягнуць меншых габарытаў і масы ў параўнаньні з выкарыстоўваньнем звычайных лінз. Пражэктары, прызначаны для адкрытых прастор.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Пражэктар (прылада) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў