Прахаціцы
| Горад | |||||
| Прахаціцы | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Prachatice | |||||
|
|||||
| 49°00′46,53″ пн. ш. 13°59′51,8″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Край | Паўднёвачэшскі | ||||
| Раён | Прахаціцы | ||||
| Кіраўнік | Jan Bauer[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першае згадванне | XI стагоддзе | ||||
| Плошча | 38,9 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 561 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 383 01 | ||||
| Аўтамабільны код | C | ||||
| Іншае | |||||
| Афіцыйны сайт | www.prachatice.cz (чэшск.) | ||||
| prachatice.eu (чэшск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Пра́хаціцы (чэшск.: Prachatice [ˈpraxacɪtsɛ], был. ням.: Prachatitz) — горад на поўдні Чэхіі, у 40 км на захад ад Чэске-Будзеёвіцаў. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Прахаціцы Паўднёвачэшскага края. Насельніцтва складае 11 744 чалавекі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, адным з якіх быў «Залаты шлях», па якім везлі соль з Баварыі ў Чэхію, узнікла, верагодна, у XI стагоддзі. У другой палове XIII стагоддзя Прахаціцы становіцца горадам. У XVI стагоддзі горад перажывае росквіт: будуецца ратуша, гарадскія ўмацаванні, перабудоўваецца гатычны касцёл XIV стагоддзя.
Пасля Мюнхенскай змовы 1938 года як частка Судэцкай вобласці адышоў да Трэцяга рэйха. Пасля вайны вярнуўся ў склад Чэхаславакіі. З 1981 года гістарычны цэнтр горада знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Новая ратуша ў стылі неарэнесансу (1903)
- Старая ратуша з насценным жывапісам (1570—1571)
- Касцёл Св. Якава
- Сярэдневяковая забудова
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Да заканчэння Другой сусветнай вайны большую частку насельніцтва складалі немцы. Станам на канец 2009 года насельніцтва горада складала 11 744 чалавекі, з якіх мужчын 5 694 (48,48 %), жанчыны — 6 050 (51,52 %).
| Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
| Насельніцтва | 4 911 | 5 682 | 5 363 | 5 573 | 5 779 | 5 482 | 5 926 |
| Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2009 |
| Насельніцтва | 5 130 | 5 381 | 7 100 | 10 354 | 11 805 | 11 843 | 11 744 |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Яраслаў Гулак (1920—1999) — чэшскі перакладчык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 — Praha: ČSÚ, 2025. Праверана 18 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прахаціцы- Афіцыйны сайт (чэшск.)