Перайсці да зместу

Праўдзівая хлусня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праўдзівая хлусняM:
англ.: True Lies
Постар фільма
Жанры баявік, шпіёнскі фільм[d], трылер[d], рамантычная камедыя[d] і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсары
На аснове Татальнае сачэнне[d]
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Пітэр Ламант[d]
Кінакампаніі Lightstorm Entertainment, Universal Studios і 20th Century Fox
Працягласць 141 хв.
Бюджэт 115 000 000 $
Зборы 378 882 411 $[2]
Краіна
Мова англійская[1]
Год 15 ліпеня 1994[2], 23 верасня 1994[3], 18 жніўня 1994[4], 12 кастрычніка 1994 і 1994
IMDb ID 0111503
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Праўдзівая хлусня» (англ.: True Lies) — амерыканскі камедыйны баявік 1994 года, сцэнарыст і рэжысёр Джэймс Кэмеран. Рымейк французскай камедыі «Татальнае сачэнне» (1991, рэжысёр Клод Зідзі).

«Праўдзівая хлусня» атрымала пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў і ў выніку сабрала 378 мільёнаў долараў у сусветным пракаце, стаўшы трэцім па прыбытковасці фільмам 1994 года[7]. За сваю ролю Джэймі Лі Кёрціс атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — мюзікл або камедыя і прэмію «Сатурн» за найлепшую жаночую ролю, а Кэмеран атрымаў прэмію «Сатурн» за найлепшую рэжысуру. Фільм таксама быў намінаваны на прэміі «Оскар» і BAFTA ў катэгорыі «Найлепшыя візуальныя эфекты», а таксама на сем прэмій «Сатурн».

Для сям’і Гары Таскер — муж і бацька, чалавек сціплы, звычайны прадавец камп’ютараў, працаголік. А насамрэч Гары — агент таемнай урадавай службы, які спецыялізуецца на асоба небяспечных заданнях. Агент Таскер і далей працягваў бы весці падвойнае жыццё, калі б арабскія тэрарысты не выкралі Гары, а разам з ім і яго жонку Хэлен, якая нічога не падазравала.

  1. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 17 кастрычніка 2020.
  2. а б Box Office Mojo — 1999.
  3. Шведская база дадзеных фільмаўSvenska Filminstitutet.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  5. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. James Cameron: The Taskmaster of 'The Titanic' // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1997. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
  7. Fox to reboot James Cameron's True Lies for TV. Entertainment Weekly.