Прыгонная (тэлесерыял)
| Прыгонная | |
|---|---|
| руск.: Крепостная | |
| Жанр | Гістарычная драма |
| Стваральнік | Тала Прыстаецкая |
| У ролях | |
| Краіна | Украіна |
| Мова | руская і украінская |
| Колькасць сезонаў | 3 |
| Колькасць серый | 72 |
| Вытворчасць | |
| Прадзюсар | Максім Літвінаў, Андрэй Рызванюк, Наталля Нікіфарава |
| Месца здымак | Украіна і Польшча |
| Працягласць серыі | 45-50 хвілін |
| Студыя |
StarLightMedia Film.UA |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | СТБ (Украіна), Расія-1 (Расія), Беларусь-1 (Беларусь) |
| На экранах | люты 25, 2019 |
| Фармат відэа | 1080p (HDTV) |
| Спасылкі | |
| kriposna.stb.ua/ua/ | |
| IMDb | ID 10091828 |
«Прыгонная» (руск.: Крепостная, укр.: Кріпостна) — украінскі пераважна рускамоўны драматычны гістарычны тэлесерыял з элементамі прыгодніцкага апавядання і меладрамы. Сюжэт распавядае пра прыгоды ўкраінскай прыгоннай Кацярыны, якая змагаецца за свабоду у XIX стагоддзі ў Нежыне. Галоўную гераіню — прыгонную Кацярыну Вярбіцкую — выканала руская актрыса Кацярына Кавальчук (1-2 сезон). Выканаўчы прадзюсар і прамоўтар серыяла — Тала Прыстаецкая. Серыял зняты кампаніямі StarLight Films і Film.UA[1].
Першы сезон серыяла трансляваўся ва Украіне на тэлеканале СТБ з 25 лютага па 14 сакавіка 2019 года, у Расіі на тэлеканале Расія-1, а таксама ў Беларусі на тэлеканале Беларусь-1. Другі сезон трансляваўся ва Украіне на тэлеканале СТБ з 2 па 19 верасня 2019 года і ў Расіі на тэлеканале Расія-1 з 20 снежня па 6 лютага 2020 года.
Зноскі
- ↑ Дзе здымалі серыял «Прыгонная»: усё пра гістарычныя лакацыі(недаступная спасылка). Телеканал СТБ (2 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2019. Праверана 6 лістапада 2021.