Прыморская Сена
Выгляд
| Сена Прыморская Seine-Maritime | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 76 |
| Рэгіён: | Верхняя Нармандыя |
| Прэфектура: | Руан |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 69 |
| Камун: | 745 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 10-е месца |
| -1999 | 1,239 млн |
| Плошча: | 6278 км² |
Сена Прыморская (фр.: і нармандск.: Seine-Maritime) — дэпартамент на паўночным захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Верхняя Нармандыя. Парадкавы нумар — 76. Адміністрацыйны цэнтр — Руан. Насельніцтва — 1,239 млн чалавек (10-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.). Да 18 студзеня 1955 г. дэпартамент зваўся Ніжняя Сена.
Плошча тэрыторыі 6278 км². Праз дэпартамент працякае рака Сена.
Дэпартамент уключае 3 акругі, а таксама 69 кантонаў і 745 камун.
Сена Прыморская — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Нармандыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыморская Сена- Prefecture
- Conseil general Архівавана 26 кастрычніка 2007.
- Tourisme
- Communes76