Прэйры-Вьюйскі аграрна-механічны ўніверсітэт
Выгляд
| Прэйры-Вьюйскі аграрна-механічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Prairie View A&M University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Prairie View A&M University |
| Заснаваны | 1876 |
| Студэнты | 9 248[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Прэйры-Вью, Тэхас, ЗША |
| Сайт | pvamu.edu |
Прэйры-Вьюйскі аграрна-механічны ўніверсітэт (англ.: Prairie View A&M University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Прэйры-Вью ў штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, у якім традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Заснаваны ў 1876 годзе, гэта другая найстарэйшая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў штаце.
Ён прапануе ступень бакалаўра па 50 спецыяльнасцях, магістра па 37 спецыяльнасцях і чатыры праграмы аспірантуры.
З'яўляецца часткай сісітэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа архітэктуры
- Каледж сельскай гаспадаркі і гуманітарных навук
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж ювенальнай юстыцыі і псіхалогіі
- Каледж медсястрынства
- Школа грамадскага здароўя
- Аддзел аспірантуры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэйры-Вьюйскі аграрна-механічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы