Прэм’ер-дывізіён чэмпіянату Гібральтару па футболе 2017—2018 гадоў
Выгляд
Прэм’ер-дывізіён 2017—2018 гадоў — 119-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Гібральтару, які праходзіў з 25 верасьня 2017 году па 3 чэрвеня 2018 году. Чэмпіёнам стаў «Лінкальн Рэд Імпс», які тым самым здабыў свой 23-і тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Гібральтар Фэнікс» прасунуўся з Другога дывізіёну, замяніўшы «Эўропу Пойнт».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Лінкальн Рэд Імпс | 27 | 21 | 2 | 4 | 71 | 19 | +52 | 65 | Папярэдні раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Эўропа | 27 | 19 | 3 | 5 | 67 | 20 | +47 | 60 | Папярэдні раўнд Лігі Эўропы |
3 | Сэнт-Джозэфс | 27 | 17 | 3 | 7 | 53 | 30 | +23 | 54 | |
4 | Гібральтар Юнайтэд | 27 | 16 | 5 | 6 | 45 | 27 | +18 | 53 | |
5 | Монс Кальпэ | 27 | 14 | 2 | 11 | 48 | 35 | +13 | 44 | |
6 | Гібральтар Фэнікс | 27 | 8 | 6 | 13 | 34 | 47 | −13 | 30 | |
7 | Глэсіс Юнайтэд | 27 | 7 | 5 | 15 | 34 | 44 | −10 | 26 | |
8 | Лаянз Гібральтар | 27 | 6 | 5 | 16 | 27 | 63 | −36 | 23 | |
9 | Лінкс | 27 | 6 | 4 | 17 | 22 | 48 | −26 | 22 | Пераходны матч |
10 | Манчэстэр-62 | 27 | 0 | 7 | 20 | 20 | 88 | −68 | 7 | Паніжэньне ў Другі дывізіён |
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы.
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходны матч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону адбыўся пераходны матч паміж «Лінксам», які заняў дзявятае месца ў Прэм’ер-дывізіёне, і «Алімпікам 13», які заняў другое месца ў Другім дывізіёне. Перамогу здабыў «Лінкс», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
8 чэрвеня 2018 20:00 |
Лінкс | 2:0 | Алімпік 13 | Вікторыя, Гібральтар Судзьдзя: Патрык Канэпа |
---|---|---|---|---|
Фэрнандэс, 56’, 84’ | Справаздача | |||