Прэм’ер-ліга чэмпіянату Ўкраіны па футболе 2017—2018 гадоў
Прэм’ер-ліга 2017—2018 гадоў — 27-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Ўкраіны, які праходзіў з 16 ліпеня 2017 году па 20 траўня 2018 году. Чэмпіёнам стаў «Шахтар», які тым самым здабыў свой 11-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 10 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Ільлічовец» (зьмяніў пры гэтым назву на «Марыюпаль») і «Верас». Гэтыя клюбы замянілі «Дняпро» і «Валынь».
Рэгулярны сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шахтар Данецк | 22 | 16 | 3 | 3 | 51 | 18 | +33 | 51 | Чэмпіёнская група |
2 | Дынама Кіеў | 22 | 13 | 6 | 3 | 42 | 20 | +22 | 45 | |
3 | Ворскла Палтава | 22 | 11 | 4 | 7 | 28 | 22 | +6 | 37 | |
4 | Зара Луганск | 22 | 8 | 9 | 5 | 38 | 28 | +10 | 33 | |
5 | Верас Роўна | 22 | 7 | 11 | 4 | 26 | 17 | +9 | 32 | |
6 | Марыюпаль | 22 | 9 | 5 | 8 | 30 | 27 | +3 | 32 | |
7 | Алімпік Данецк | 22 | 7 | 7 | 8 | 24 | 26 | −2 | 28 | Група на паніжэньне |
8 | Александрыя | 22 | 4 | 11 | 7 | 19 | 23 | −4 | 23 | |
9 | Зорка Крапіўніцкі | 22 | 4 | 7 | 11 | 13 | 31 | −18 | 19 | |
10 | Карпаты Львоў | 22 | 3 | 10 | 9 | 13 | 35 | −22 | 19 | |
11 | Чарнаморац Адэса | 22 | 3 | 9 | 10 | 16 | 36 | −20 | 18 | |
12 | Сталь Каменскае | 22 | 3 | 6 | 13 | 15 | 32 | −17 | 15 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Жарабя.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіёнская група
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне | Шах | Дын | Вор | Зар | Мар | Вер | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шахтар Данецк | 32 | 24 | 3 | 5 | 71 | 24 | +47 | 75 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў | — | 0:1 | 4:2 | 2:1 | 3:0 | 1:0 | |
2 | Дынама Кіеў | 32 | 22 | 7 | 3 | 64 | 25 | +39 | 73 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў | 2:1 | — | 4:0 | 4:0 | 1:1 | 1:0 | |
3 | Ворскла Палтава | 32 | 14 | 7 | 11 | 37 | 35 | +2 | 49 | Групавы этап Лігі Эўропы[a] | 0:3 | 0:1 | — | 2:0 | 1:0 | 0:0 | |
4 | Зара Луганск | 32 | 11 | 10 | 11 | 44 | 44 | 0 | 43 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] | 0:3 | 0:1 | 0:3 | — | 3:1 | 1:0 | |
5 | Марыюпаль | 32 | 10 | 9 | 13 | 38 | 41 | −3 | 39 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] | 0:1 | 2:3 | 1:1 | 0:0 | — | 2:0 | |
6 | Верас Роўна | 32 | 7 | 14 | 11 | 28 | 30 | −2 | 35 | Паніжэньне ў Другую лігу[b] | 0:2 | 1:4 | 0:0 | 0:1 | 1:1 | — |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Жарабя.
Заўвагі:
- ^ а б в Паколькі пераможца Кубка Ўкраіны «Шахтар» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла трэцяй камандзе лігі, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла чацьвёртай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла пятай камандзе лігі.
- ^ «Верас» па заканчэньні сэзону памяняўся лігамі зь «Львовам», саступіўшы таму сваё месца ў Прэм’ер-лізе, а сам перайшоў у Другую лігу.
Група на паніжэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Паніжэньне | Але | Кар | Алі | Зор | Чар | Ста | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
7 | Александрыя | 32 | 10 | 15 | 7 | 32 | 27 | +5 | 45 | — | 1:1 | 2:0 | 1:0 | 0:0 | 2:0 | ||
8 | Карпаты Львоў | 32 | 8 | 13 | 11 | 28 | 45 | −17 | 37 | 1:2 | — | 0:3 | 2:1 | 3:1 | 3:0 | ||
9 | Алімпік Данецк | 32 | 9 | 9 | 14 | 29 | 38 | −9 | 36 | 0:0 | 0:2 | — | 0:1 | 1:0 | 0:2 | ||
10 | Зорка Крапіўніцкі | 32 | 7 | 10 | 15 | 22 | 40 | −18 | 31 | Пераходныя матчы | 0:0 | 1:1 | 2:0 | — | 2:1 | 1:2 | |
11 | Чарнаморац Адэса | 32 | 6 | 11 | 15 | 26 | 49 | −23 | 29 | 1:3 | 1:1 | 3:1 | 1:0 | — | 0:1 | ||
12 | Сталь Каменскае | 32 | 6 | 8 | 18 | 23 | 44 | −21 | 26 | Спыненьне існаваньня[a] | 1:2 | 0:1 | 0:0 | 1:1 | 1:2 | — |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Жарабя.
Заўвагі:
- ^ «Сталь» па выніках сэзону страціла месца ў Прэм’ер-лізе і спыніла існаваньне.
Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Зорка» і «Чарнаморац», якія занялі адпаведна 10-е і 11-е месцы ў Прэм’ер-лізе, супрацьстаялі «Палтаве» і «Дзясне», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Палтава» і «Дзясна», якія тым самым атрымалі месца ў Прэм’ер-лізе. Аднак пазьней «Палтава» спыніла існаваньне, дзякуючы чаму «Чарнаморац», нягледзячы на паразу, захаваў месца ў найвышэйшым дывізіёне. «Зорка» ж адправілася ў Першую лігу.
Каманда 1 | Сума | Каманда 2 | 1-ы матч | 2-і матч |
---|---|---|---|---|
Зорка Крапіўніцкі | 1:5 | Дзясна Чарнігаў | 1:1 | 0:4 |
Чарнаморац Адэса | 1:3 | Палтава | 1:0 | 0:3 (д. ч.) |