Прэм’ер-ліга чэмпіянату Ўэйлзу па футболе 2022—2023 гадоў
Прэм’ер-ліга 2022—2023 гадоў — 31-ы розыгрыш Прэм’ер-лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Ўэйлзу, які праходзіў з 12 жніўня 2022 году па 22 красавіка 2023 году. Чэмпіёнам стаў «Нью-Сэйнтс», які тым самым здабыў свой 15-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзесяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь лігаў другога дывізіёну — «Понтыпрыд Юнайтэд» (з Кэмры Поўдню) і «Эйрбас ЮК» (з Кэмры Поўначы). Гэтыя клюбы замянілі «Бары Таўн Юнайтэд» і «Кеўн Друідс».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне[a] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Нью-Сэйнтс | 32 | 26 | 5 | 1 | 112 | 17 | +95 | 83 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Конас-Кій Номадс | 32 | 17 | 10 | 5 | 45 | 23 | +22 | 61 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[b] |
3 | Пэнібонт | 32 | 16 | 10 | 6 | 51 | 32 | +19 | 52[c] | |
4 | Кардыф Мэтраполітан Юнівэрсыці | 32 | 16 | 4 | 12 | 41 | 49 | −8 | 52 | Плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў |
5 | Бала Таўн | 32 | 12 | 8 | 12 | 51 | 37 | +14 | 44 | |
6 | Ньютаўн | 32 | 12 | 5 | 15 | 49 | 56 | −7 | 41 | |
7 | Гавэрфардўэст Каўнці | 32 | 14 | 5 | 13 | 49 | 44 | +5 | 47 | Плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў |
8 | Понтыпрыд Юнайтэд | 32 | 12 | 5 | 15 | 41 | 52 | −11 | 41 | |
9 | Карнарван Таўн | 32 | 12 | 3 | 17 | 51 | 54 | −3 | 39 | |
10 | Абэрыстуіт Таўн | 32 | 11 | 5 | 16 | 41 | 73 | −32 | 38 | |
11 | Флінт Таўн Юнайтэд | 32 | 9 | 8 | 15 | 41 | 53 | −12 | 35 | Паніжэньне ў Кэмры Поўнач |
12 | Эйрбас ЮК | 32 | 0 | 2 | 30 | 18 | 100 | −82 | −4[d] |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы; 5) Лік перамог.
Заўвагі:
- ^ Клюбы па два разы згулялі кожны з кожным (22 туры), пасьля чаго табліца падзялілася на дзьве групы (верхняя шасьцёрка і ніжняя шасьцёрка).
- ^ Паколькі пераможца Кубка Ўэйлзу «Нью-Сэйнтс» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла трэцяй камандзе лігі.
- ^ З «Пэнібонту» зьнялі 6 пунктаў за выхад на поле гульцоў, якія не мелі на тое права.
- ^ З «Эйрбас ЮК» зьнялі 6 пунктаў за выхад на поле гульцоў, якія не мелі на тое права.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1—22 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23—32 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля 22 тураў табліцу падзялілі на дзьве групы, і кожны клюб па два разы (дома і ў гасьцях) згуляў з кожным іншым клюбам са сваёй групы.
Верхняя шасьцёрка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжняя шасьцёрка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбы, якія занялі месцы з трэцяга па сёмае, мусілі трапіць у плэй-оф, пераможца якога здабыў кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў. Аднак, паколькі пераможца Кубка Ўэйлзу заняў першае месца ў лізе, трэцяя каманда адразу атрымала кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, а ў плэй-оф засталіся чатыры каманды. Матчы прайшлі з 5 па 13 траўня 2023 году.
Паўфіналы | Фінал | ||||||
Бала Таўн | 2 | ||||||
Ньютаўн | 4 | ||||||
Ньютаўн | 1 (3) | ||||||
Гавэрфардўэст Каўнці (п) | 1 (4) | ||||||
Кардыф Мэтраполітан Юнівэрсыці | 0 (3) | ||||||
Гавэрфардўэст Каўнці (п) | 0 (4) |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэм’ер-ліга на афіцыйным сайце Футбольнай асацыяцыі Ўэйлзу