Прэм’ер-ліга чэмпіянату Азэрбайджану па футболе 2016—2017 гадоў
Выгляд
Прэм’ер-ліга 2016—2017 гадоў — 25-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Азэрбайджану, які праходзіў з 6 жніўня 2016 году па 29 красавіка 2017 году. Чэмпіёнам стаў «Карабах», які тым самым здабыў свой пяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел восем клюбаў — усе яны былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону. «Раван» і «Хазар» па заканчэньні папярэдняга сэзону пакінулі Прэм’ер-лігу, у той жа час ніхто не прасунуўся зь Першага дывізіёну.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Карабах | 28 | 19 | 5 | 4 | 46 | 14 | +32 | 62 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Габала | 28 | 14 | 10 | 4 | 48 | 21 | +27 | 52 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
3 | Інтэр Баку | 28 | 11 | 10 | 7 | 39 | 33 | +6 | 43 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
4 | Зіра | 28 | 10 | 9 | 9 | 29 | 26 | +3 | 39 | |
5 | Кяпаз | 28 | 9 | 9 | 10 | 24 | 27 | −3 | 36 | |
6 | Сумгаіт | 28 | 9 | 8 | 11 | 28 | 35 | −7 | 35 | |
7 | Нэфтчы Баку | 28 | 9 | 2 | 17 | 24 | 45 | −21 | 29 | |
8 | АЗАЛ | 28 | 1 | 7 | 20 | 13 | 50 | −37 | 10 | Паніжэньне ў Першы дывізіён |
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
- ^ а б Пераможца Кубка Азэрбайджану мусіў кваліфікавацца ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Карабах» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла другой камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ İntizam Komitəsinin qərarları (азэрб.). AFFA (25 красавіка 2017). Праверана 18 жніўня 2025 г.