Прэм’ер-ліга чэмпіянату Мальты па футболе 2022—2023 гадоў
Прэм’ер-ліга 2022—2023 гадоў — 108-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Мальты, які праходзіў з 19 жніўня 2022 году па 1 траўня 2023 году. Чэмпіёнам стаў «Гамрун Спартанз», які тым самым здабыў свой дзявяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 14 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Чэлендж-лігі — «Зэбудж Рэйнджарз», «Марсашлок» і «Піета Готспэрз». Гэтыя клюбы замянілі «Сьліму Ўондэрэрз». Павысіцца з Чэлендж-лігі ў Прэм’ер-лігу мусіў і «Пэмброўк Атлета», аднак з-за фінансавых праблемаў ён перайшоў у аматарскую лігу, дзякуючы чаму месца ў Прмэ’ер-лізе захавала «Санта-Лючыя», якая па выніках папярэдняга сэзону мусіла панізіцца.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гамрун Спартанз | 26 | 22 | 3 | 1 | 45 | 10 | +35 | 69 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Біркіркара | 26 | 14 | 8 | 4 | 50 | 20 | +30 | 50 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
3 | Гзіра Юнайтэд | 26 | 14 | 6 | 6 | 46 | 19 | +27 | 48 | |
4 | Бальцан[b] | 26 | 14 | 4 | 8 | 37 | 32 | +5 | 46 | |
5 | Гібэрніянз[b] | 26 | 14 | 4 | 8 | 45 | 37 | +8 | 46 | |
6 | Моста | 26 | 14 | 4 | 8 | 47 | 33 | +14 | 46 | |
7 | Фларыяна | 26 | 10 | 7 | 9 | 30 | 26 | +4 | 37 | |
8 | Валета | 26 | 9 | 10 | 7 | 37 | 23 | +14 | 37 | |
9 | Сайрэнз | 26 | 8 | 9 | 9 | 25 | 32 | −7 | 33 | |
10 | Гуджа Юнайтэд | 26 | 8 | 5 | 13 | 28 | 39 | −11 | 29 | |
11 | Марсашлок | 26 | 5 | 10 | 11 | 28 | 38 | −10 | 25 | |
12 | Санта-Лючыя | 26 | 4 | 3 | 19 | 20 | 49 | −29 | 15 | Пераходны матч |
13 | Зэбудж Рэйнджарз | 26 | 4 | 2 | 20 | 21 | 58 | −37 | 14 | Паніжэньне ў Чэлендж-лігу |
14 | Піета Готспэрз | 26 | 3 | 3 | 20 | 22 | 65 | −43 | 12 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Дадатковы матч (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
- ^ «Біркіркара» кваліфікавалася ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Мальты. Такая ж кваліфікацыя, прызначаная ёй як другой камандзе лігі, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
- ^ а б «Гібэрніянз» і «Бальцан» набралі аднолькавую колькасьць пунктаў, таму для вызначэньня ўладальніка чацьвёртага месца, якое дае кваліфікацыю ў Лігу канфэрэнцыяў, правялі дадатковы матч.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дадатковы матч за чацьвёртае месца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках сэзону «Гібэрніянз», «Бальцан» і «Моста» набралі аднолькавую колькасьць пунктаў. «Моста», аднак, мела найменшую колькасьць пунктаў у гульнях паміж сабою, таму адразу засталася на шостым месцы. Іншыя дзьве каманды, «Гібэрніянз» і «Бальцан», правялі дадатковы матч для вызначэньня ўладальніка чацьвёртага месца і кваліфікацыі ў Лігу канфэрэнцыяў.
1 траўня 2023 14:00 |
Гібэрніянз | 2:3 (д. ч.) | Бальцан | Нацыянальны стадыён, Та-Калі Судзьдзя: Ісмаэль Барбара |
---|---|---|---|---|
Вэла, 66’ Дэгабрыеле, 90’ |
Справаздача | Матэўс, 45+1’ Торэс, 88’ Калевіч, 91’ | ||
Пераходны матч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону адбыўся пераходны матч паміж «Санта-Лючыяй», якая заняла 12-е месца ў Прэм’ер-лізе, і «Зэйтун Карынтыянс», які заняў трэцяе месца ў Чэлендж-лізе. Перамогу здабыла «Санта-Лючыя», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
28 красавіка 2023 19:00 |
Санта-Лючыя | 2:0 | Зэйтун Карынтыянс | Сэнтэнары, Та-Калі Судзьдзя: Фёдар Заміт |
---|---|---|---|---|
Нвока, 2’ Гегедош, 17’ |
Справаздача | |||