Перайсці да зместу

Пуціўль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пуціўль
Путивль
51°20′05″ пн. ш. 33°52′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Сумская
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1146
Плошча 10,51 км²
Вышыня цэнтра 177 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва 17 274 чалавек (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 05442
Паштовы індэкс 41500
Аўтамабільны код BM і НМ / 19
Паказаць/схаваць карты
Пуціўль (Украіна)
Пуціўль
Пуціўль
Пуціўль (Сумская вобласць)
Пуціўль
Пуціўль

Пуці́ўль (укр.: Путивль) — горад у Сумскай вобласці Украіны на рацэ Сейм (басейн Дняпра), за 24 км ад чыгуначнай станцыі Пуціўль. Цэнтр Пуціўльскага раёна. Насельніцтва 19,5 тыс. ж. (1991).

Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146 годзе; крэпасць для абароны Кіеўскай дзяржавы ад набегаў полаўцаў. У 2-й палавіне XII ст. цэнтр аднайменнага княства, згадваецца «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны мангола-татарамі.

З 1356 года ў складзе ВКЛ. У ходзе маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500-1503 гадоў заняты маскоўскімі войскамі ў 1500 годзе і паводле мірнага дагавора далучаныў да Маскоўскай дзяржавы.

Падча рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609-1618 гадоў заняты войскамі Рэчы Паспалітай, паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года вярнуўся да Маскоўскай дзяржавы.

У XVIII — пачатку XX ст. павятовы горад, з 1769 года ў Курскай губерні.

З 1926 года ў складзе Украінскай ССР, з 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абласцях.

У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі ў 1941—1943 гадах. Каля Пуціўля створаны Пуціўльскі партызанскі атрад пад камандаваннем С. А. Каўпака[ru].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуюць харчовыя прадпрыемствы.

Пуціўльскі краязнаўчы музей[uk].

Архітэктурныя помнікі 16—18 ст.: