Перайсьці да зьместу

Пшамыслаў Тытань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пшамыслаў Тытань
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1987(1987-01-04)[1] (38 гадоў)
Рост 195 см
Вага 80 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Твэнтэ
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Гурнік Лэнчна 20 (0)
2007—2011 Рода Керкрадэ 46 (0)
2011—2015 ПСВ Эйндговэн 24 (0)
2012—2014 Ёнг ПСВ[d] 13 (0)
2014—2015 Эльчэ 32 (0)
2015—2016 Штутгарт 30 (0)
2016—2018 Дэпартыва Ля-Каруньня 15 (0)
2019—2022 Цынцынаці[d] 42 (0)
2022 Аякс 0 (0)
2022—4 Твэнтэ 8 (0)
Зборныя
2006 Польшча (да 20)[d] 1 (0)
2007 Польшча (да 21)[d] 1 (0)
2010—2016 Польшча 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2025.

Пшамыслаў Тытань (па-польску: Przemysław Tytoń; нар. 4 студзеня 1987 году, Замасьць, Польшча) — польскі футбаліст, брамнік нідэрляндзкага клюбу «Твэнтэ». Былы гулец нацыянальнай зборнай Польшчы.

Пшамыслаў нарадзіўся ў горадзе Замасьць. Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у родным горадзе, у камандзе «Гэтман» у 2004 годзе. У пачатку 2005 году футбаліст папоўніў склад каманды «Гурнік» з Лэнчны. Увосень 2007 году Тытонь заключыў пяцігадовае пагадненьне зь нідэрляндзкай «Родай». Дэбютаваў у складзе каманды 29 сакавіка 2008 году, у матчы супраць «Гэраклесу» з Альмэлё, ​​які скончыўся нулявой нічыёй. Паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў Тытань стаў другім пасьля Маартэна Стэкеленбурга ў сьпісе найлепшых брамнікаў Эрэдывізіі. Улетку 2011 году гулец атрымаў прапанову аб пераходзе ад бэльгійскага «Генку», але ня прыняў яе.

16 жніўня Пшамыслаў быў аддадзены ў гадавую арэнду ў клюб ПСВ, а 20 студзеня 2012 году зь ім быў падпісаны чатырохгадовы кантракт[3]. Дэбютаваў у складзе ПСВ 11 верасьня 2011 году, у гульні супраць «ВВВ-Вэнлё», у якой прапусьціў тры мячы, а сустрэча сконылася зь лікам 3:3.

18 верасьня, у сваім другім матчы за эйндговэнскі клюб з амстэрдамскім «Аяксам» (2:2), на 44 хвіліне сустрэчы, пры ліку 1:0 на карысьць гаспадароў, Тытань сутыкнуўся са сваім аднаклюбнікам Тымаці Дэрэйкам, у выніку чаго атрымаў сур’ёзнае страсеньне мозгу, але рэнтген паказаў адсутнасьць расколінаў або дэфэктаў шыі й чэрапа[4].

8 красавіка 2012 году Тытань разам з ПСВ выйграў першы ў сваёй прафэсійнай кар’еры сур’ёзны трафэй — Кубак Нідэрляндаў, абыграўшы ў фінале «Гэраклес» зь лікам 3:0.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юнацкую й моладзевую зборныя Польшчы. 29 траўня 2010 году, у матчы супраць зборнай Фінляндыі, які скончылася зь лікам 0:0, Тытань дэбютаваў у складзе першай зборнай Польшчы. 27 траўня 2012 году футбаліст быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай Польшчы на чэмпіянат Эўропы 2012 году[5]. 8 чэрвеня, у матчы адкрыцьця чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Грэцыі, Пшамыслаў выйшаў на замену на 70-й хвіліне замест Мацея Рыбуса пасьля таго, як Войцех Шчэнсны быў выдалены з поля, і адбіў пэнальці ад Ёргаса Карагуніса.

ПСВ:

«Аякс»:

  1. ^ а б в Przemyslaw Tyton // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  2. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  3. ^ PSV neemt Tyton definitief over van Roda JC. nusport.nl
  4. ^ Атака на вратаря. sports.ru
  5. ^ Сборная Польши огласила состав на Евро-2012. sports.ru

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]