Пярсьцяначка
Выгляд
| Пярсьцёначка | |
| Tommelise | |
| Жанр: | казка |
|---|---|
| Аўтар: | Ганс Крыстыян Андэрсэн |
| Мова арыгіналу: | дацкая |
| Публікацыя: | 1835 (Данія) |
| Электронная вэрсія | |
Пярсьцяначка, Цалёвачка (па-дацку: Tommelise) — казка Ганса Крыстыяна Андэрсэна, упершыню была надрукавана 16 сьнежня 1835 году ў Капэнгагене, Данія ў другім выданьні «Казак, расказаных для дзяцей». Казка распавядае пра мальенькую дзяўчынку і ейныя прыгоды з жабай, кротам, палявой мышшу і іншымі істотамі ў полёх і лясох. Яна зьбягае ад іх перад тым як сустрэцца й закахаецца ў караля эльфаў аднаго зь ёй росту.