Пётр Струміла
Пётр Струміла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Дуброва | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Насута[d] | ||||||
Пераемнік | Івашка Ільініч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | |||||||
Смерць |
не раней за 1484, 1485[1] ці каля 1486[2] |
||||||
Род | Струмілы[d] і Кішкі | ||||||
Бацька | Пашка Струміла[d][1][2] | ||||||
Жонка | Пятрова Струмілава[d][1][3] і Кацярына з Неміровічаў[d][4][1][…] | ||||||
Дзеці | Станіслаў Пятровіч Кішка[1][3], Мікалай Пятровіч Кішка[d][4][1][…], Ядвіга са Струмілаў[d][4][1][…], Барбара са Струмілаў[d][4][1][…], Петранела са Струмілаў[d][4][1][…] і Ганна са Струмілаў[d][1][3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва |
Пётр Пашкавіч Струміла, таксама Пятрашка Страміла, Цеханоўскі-Страміла, Страмілка (1-я палова XV ст. — пасля 1483) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста драгічынскі (зг. 1463, 1469), намеснік лідскі (зг. 10.4-23.10.1483[5]). Кухмістр каралевы Альжбеты (зг. 1477), маршалак гаспадарскі (зг. 1483).[6]
Паходзіў з мазавецкай шляхты, сын Пашкі Струмілы (пам. 1435/1436), аднаго са шматлікіх уладальнікаў Дмошына ў Вышаградскай зямлі . Службу ў Вялікім княстве Літоўскім, напэўна, пачаў у апошнія гады ўладарства вялікага князя Вітаўта, калі велікакняжацкім пасцельнічым быў яго брат Юшка Струміла[7][8].
Упершыню згаданы паміж 1440—1443 гадамі ў Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі віленскі ваявода Даўгірд надае братам Пятрашку і Мацьку Струмілам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў іх брат Юшка Струміла. Таксама Пятрашка і Мацька разам атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец.[6]
У 1460-я гады як драгічынскі староста ўдзельнічаў у вызначэнні вялікалітоўска-мазавецкай мяжы.[9]
У 1470 годзе фундаваў касцёла ў падляшскай Чарвонцы .[9]
Паводле падання, кухмістар Пятрашка Пашкавіч прыдумаў і ўвёў ва ўжытак кішку, страва прыйшлася даспадобы каралеве Альжбеце і прыдворным, такім чынам Пятрашка атрымаў мянушку «Кішка». У кожным разе, такую мянушку меў сын Пятра — Станіслаў, ад якога пайшоў магнацкі род Кішак.
23 кастрычніка 1483 года кароль Казімір даручае «маршалъку нашому, наместънику Лидъскому, пану Петрашъку Пашъковичу» надаць у Лідскай воласці зямлю памерлага гаспадарскага сакольніка Грыдзі новаму гаспадарскаму сакольніку Заньку, які жаніўся з дачкой Грыдзя.[10]
У 1484 годзе кіраваў вялікалітоўскай дэлегацыяй на перамовах пра межы з Ордэнам.[9]
Неўзабаве памёр або загінуў падчас дыпламатычнай місіі ў Крым[5]. Кароль Казімір пісаў крымскаму хану Менглі-Гірэю: «… до тебе послали нашого посла великого, пана нашого радного, пана Петра Пашъковича, маршалъка нашого, которий жо за ся къ намъ не вернулъся отъ тебе, тамъ и въмеръ въ твоей земъли…»[11].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў двойчы жанаты. Асоба першай жонкі не вядома. Другая жонка — Кацярына, дачка Яна Неміровіча.[9]
- (1) Станіслаў Кішка
- (1) Ганна, жонка князя Яна Свірскага, пазней Каспара Германовіча.
- (2) Мікалай, памёр маладым у 1508 годзе, пра шлюбы і дзяцей нічога не вядома
- (2) Ядвіга
- (2) Барбара
- (2) Петранела, жонка князя Міхала Глінскага
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ↑ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 300. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 301. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ а б в г д Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia. Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich: 600 lat unii horodelskiej ― od Krewa do Zaręczenia wzajemnego Obojga Narodów / пад рэд. S. Górzyński — Warszawa: DiG, 2015. — С. 208. — 312 с. — ISBN 978-83-7181-836-3
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. — T. 1. — S. 385.
- ↑ а б Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Faliński B. Jerzy Strumiłło, budowniczy miasta. — Kamionka Strumiłowa, 1927. — 50 с.
- ↑ Jakubchak S. Jerzy Strumiło – przywódca konfederacji lwowskiej 1464 r. // Społeczeństwo Polski średniowiecznej. — Warszawa: 1992. — Т. 5.
- ↑ а б в г Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада. — С. 300—301.
- ↑ РИБ. — Т. 27. — С. 397.
- ↑ РИБ. — Т. 27. — С. 450
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jaszczołt T. Fundacje kościelne na Podlasiu do końca XV wieku // Kościoły a państwo na pograniczu polsko-litewsko-białoruskim. Źródła i stan badań / M. Kietliński et al. (red.). -- Białystok, 2005.
- Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich / S. Górzynski (red.). -- Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. -- S. 208—209.
- Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek) / Autorzy: Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba (red.), Jolanta Sikorska-Kulesza, Stanisław Dumin, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Agnieszka Pospiszil. — Warszawa: DiG, 2013. — 612 s. — ISBN 978-83-7181-785-4
- Rachuba A. Panowie z Ciechanowca // Kronika Zamkowa. — 2010. — Т. 1/2. — С. 31—36. — ISSN 0239-4898.
- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.