Перайсці да зместу

Смаленск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Смаленск
руск.: Смоленск
54°46′58″ пн. ш. 32°02′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Смаленская вобласць
Кіраўнік Аляксандр Новікаў[1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 863[2]
Першае згадванне 863
Горад з 863
Вышыня цэнтра 254 м[3]
Водныя аб’екты Дняпро
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 310 460 чал. (1 студзеня 2025)[4]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4812
Паштовы індэкс 214000–214999
smoladmin.ru (руск.)
Смаленск (Расія)
Смаленск
Смаленск
Смаленск (Смаленская вобласць)
Смаленск
Смаленск

Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[5] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918 — 16 верасня 1940)[6].

Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становішча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².

Найбольш верагодным лічаць паходжанне назвы Смаленска ад назвы рэчкі Смольня, што ўцякала ў Дняпро з усходу ад цэнтральнай для горада гары, якая цяпер называецца Саборная і з якой звязваецца самы ранні этап існавання Смаленска. Рэчка змялела і ад пачатку XVIII ст. яе пачалі называць Ягор’еўскім ручаём (бо цекла паўз Ягор’еўскую царкву, пабудаваную ў 1708 г.), а ў найранейшым гістарычным апісанні Смаленска, напісаным І. Шупінскім, фігуруе назва «Смольянка»[7].

Паводле нямецкага славіста М. Фасмера, назва Смольні ад слова «смала», бо на месцы Смаленску нібыта смалілі (герметызавалі з дапамогай смалы) чаўны.

Ул. Тапароў корань «Смол-» у гідронімах тыпу Смолка (у басейнах Прыпяці, Дону) звязваў, следам за А. Трубачовым, з балцкім *kimal- «чмель» праз прамежкавую форму «Цмол-»[8].

Утварэнне назваў з дапамогай утваральніка -ск- характэрнае для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк і інш. (утвораныя ад балцкіх назваў рэк Віцьба, Палата, Друць). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна, Карма і інш. (ад адпаведных рачных назваў).

Герб Смаленскага ваяводства
Мадэль сярэдневяковай Смаленскай крэпасці
  • 15 ліпеня 1410: смаленскія харугвы ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве.
  • 1449: вялікі князь Казімір заключыў дагавор з маскоўскім князем Васілём Цёмным, згодна з якім Маскоўскае княства адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі.
  • 1508: сталіца Смаленскага ваяводства.
  • пачатак XVI ст.: нягледзячы на дагавор, вялікі князь маскоўскі Васіль III, бацька Івана Грознага, тройчы браў горад у аблогу, але быў двойчы адбіты войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Юрыя Паца і Мікалая Салагуба. Толькі ў час трэцяй аблогі, пасля моцнай бамбардзіроўкі падбухтораныя Міхаілам Глінскім смаленцы паўсталі — і 1 жніўня 1514 года царскія войскі ўвайшлі ў горад. Масква паводле прашэння гараджан захавала за імі ранейшыя прывілеі.
  • 1596—1602: маскавіты збудавалі вакол Смаленску вялікую крэпасць.
Горад на гравюры 1609—1611 гадоў
  • 1600: у Смаленску было больш за 8 тыс. будынкаў.
  • 16 верасня 1610: войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 гадах.
  • 4 лістапада 1611: атрымаў магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».
  • 1620—1654: у горадзе дзейнічаў езуіцкі калегіум (у 1646 годзе — 700 вучняў)[11].
  • 1625: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.
Войскі Рэчы Паспалітай у Смаленску, карціна Ю. Косака
Медаль за вызваленне Смаленска, 1611 г.
Горад у 1912
Смаленск на этнаграфічнай карце беларусаў прафесара Я. Карскага
  • 16 студзеня 1919: бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР.
  • 1920-я: у горадзе дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у 1930-я гады ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.[5]
  • 1937: цэнтр вобласці.
  • Летам 1941 года адбылася Смаленская бітва, да 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 6 мая 1985 года атрымаў званне «Горад-герой».
  • 10 красавіка 2010: пры заходзе на пасадку ў смаленскі ваенны аэрапорт «Паўночны» адбылася адна з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі катастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, першыя асобы Польскай дзяржавы, вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.
Расійская манета ў 2 рублі, прысвечаная Смаленску, 2000

Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.

Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.

Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.

Клімат Смаленска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,3 9,0 17,5 26,0 30,2 31,2 33,3 33,0 29,5 24,8 13,9 8,9 33,3
Сярэдні максімум, °C −4,6 −3,5 1,5 10,4 17,6 21,0 22,1 21,1 15,1 8,4 1,0 −2,8 9,0
Сярэдняя тэмпература, °C −9 −6,5 −1,9 5,7 12,2 15,9 17,1 15,8 10,5 4,8 −1,2 −5,1 5,0
Сярэдні мінімум, °C −10,3 −9,8 −5,3 1,6 7,1 11,1 12,4 11,9 6,4 1,6 −3,5 −7,7 1,3
Абсалютны мінімум, °C −37,9 −36,8 −28,1 −19,8 −5,4 −0,7 4,4 0,3 −4,4 −12,8 −24,8 −35,2 −37,9
Норма ападкаў, мм 44 38 40 41 56 88 100 69 77 58 56 54 721
Крыніца: pogoda.ru.net

Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.

На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор’е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з’яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.

Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.

Год Колькасць
2016 328 906 [14]
2017 329 853 [15]
Год Колькасць
2018 330 025 [16]
2021 316 570
Год Колькасць
2023 312 896
2025 310 460 [4]

Штогод у канцы верасня ў Смаленску праводзіцца Усерасійскі кінафэст «Залаты фенікс». Да дня нараджэння кампазітара Смаляніна М. І. Глінкі ў канцы мая-пачатку чэрвеня праводзіцца традыцыйная «Глінкаўская дэкада». Традыцыйным таксама з’яўляецца тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг»

Тэатры і філармонія

[правіць | правіць зыходнік]
Канцэртная зала абласной філармоніі

14 студзеня 1901 года ў Смаленску адбыўся першы кінасеанс. Першы фільм з гукавым суправаджэннем быў паказаны 15 лістапада 1931 гады. У 2010 годзе ў Смаленску ў найстарэйшым кінатэатры «Кастрычнік» з’явілася першая 5D-кіназала. У верасні 2011 года ў гандлёвым цэнтры «Байкал» адкрыўся першы 7D-кінатэатр, які паказвае кароткаметражныя мультфільмы.

Дзеючыя кінатэатры

Культурныя цэнтры

[правіць | правіць зыходнік]

Музеі і галерэі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Смаленская мастацкая галерэя
  • Музей гісторыі паліцыі
  • Гісторыка-археалагічны і прыродны музей-запаведнік «Гнёздава»
  • Арт-галерэя сучаснага мастацтва «40 квадратаў»

Паркі, скверы і сады

[правіць | правіць зыходнік]
Помнік абаронцам Смаленска ў Лапацінскіх садзе
Помнік Сафійскаму пяхотнаму палку ў Лапацінскіх садзе
Гармата ў Лапацінскіх садзе
Сквер Памяці Герояў
Помнік «Удзячная Расія» у скверы Памяці Герояў
Бюст Кутузава ў скверы Памяці Герояў
Даваенныя будынкі Смаленска
Пасляваенныя будынкі Смаленска

Навука і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы

[правіць | правіць зыходнік]
Політэхнічны каледж
Каледж тэлекамунікацый
Філіялы іншагародніх навучальных устаноў

Вышэйшыя навучальныя ўстановы

[правіць | правіць зыходнік]
Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму
Дзяржаўныя
Недзяржаўныя

Навукова-даследчыя ўстановы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Смаленскі навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі

Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленска:

  • Смаленскі авіяцыйны завод
  • ААТ «ВА „Крышталь“» (дыяментагранільная фабрыка)
  • ЗАТ «Смаленская панчошная фабрыка»
  • ААТ «Хлебапек» (уваходзіць у Аграпрамысловую карпарацыю «Стойленская Ніва»)

Беларусы Смаленска

[правіць | правіць зыходнік]
«Васіль Каліна»

Я пра Смаленск пішу каротка,
Ты сам падумай і разваж.
Смаленск! Ты слава нашых продкаў,
Смаленск! Ты сёння гонар наш.
Падняць павінен тое ўнук,
Што ў дзеда выслізнула з рук...

Яшчэ ў 1677 годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»[17]. У XIX стагоддзі І. І. Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»[18]. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 беларусаў і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае Максім Гарэцкі і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе[19], у Смаленскім савеце[заўв 1], камендантам жыллёвага аддзела[заўв 2] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[заўв 3]). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў Янка Купала разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння[22]. У 1922—1923 і 1925—1927 гадах дзейнічала беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы[23].

Паводле ўспамінаў А. Трусава, у 1990 годзе мясцовыя дэпутаты прыхільна паставіліся да магчымасці правядзення рэферэндуму па далучэнні Смаленска да Беларусі. У сярэдзіне 1990-х смаленская эліта выступіла з прапановай зрабіць у горадзе сталіцу Саюза Расіі і Беларусі на той падставе, што менавіта тут утварылася Беларуская ССР.[24]

У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш за 12000 беларусаў. 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны[25].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Адзначаецца яго добрае знаёмства з В. Кнорыным[20].
  2. Кіраваў рэквізіцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».
  3. Запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасля абвяшчэння БССР[21].
  1. https://web.archive.org/web/20230810233542/https://www.smoladmin.ru/administraciya-goroda/rukovodstvo/novikov-aleksandr-aleksandrovich/
  2. http://www.smoladmin.ru/o-smolenske/obschaya-informaciya/
  3. https://it-ch.topographic-map.com/map-4x3stp/%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9-%D0%BE%D0%BA%D1%80%D1%83%D0%B3-%D0%A1%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA/?zoom=18&center=54.78021%2C32.04409&popup=54.78027%2C32.04446
  4. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.
  5. а б в А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
  6. Иванов 2011, с. 170.
  7. История города Смоленска к первому приезду (в Смоленск) императрицы Екатерины II с римским императором Иосифом II 1780 года июня 2-го дня, составленная по приказанию (преосвященного) Парфения, епископа Смоленского, иеромонахом Иоасафом Шупинским по запискам, от его преосвященства (вы)данным // Смоленские епархиальные ведомости, 1876, № 3.
  8. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317.
  9. а б ЭнцВКЛ 2005.
  10. Смаленск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  11. Смаленскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 601. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  12. Собственноручное наставление Екатерины II князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (1764 года) // Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 7. — 1871.
  13. Smalensk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 197.
  14. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar
  15. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar
  16. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  17. Иванов 2011, с. 108.
  18. Иванов 2011, с. 141.
  19. Адамовіч, Чыгрын, С. 92.
  20. Адамовіч, С. 89, Чыгрын.
  21. Пшыркоў, С. 7.
  22. Иванов 2011, с. 170—171.
  23. Беларускае замежжа, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Мн., 2010, Беларусы ў Расіі, С. 114
  24. Вячаслаў Ракіцкі, Алег Трусаў. Беларускі феномен Смаленшчыны // Радыё Свабода, 31 жніўня 2007
  25. В Смоленске появилось общество по изучению белорусского языка // Смоленская газета, 22.03.2013 (руск.)
  26. Памёр Уладзімір Кармілкін // Радыё Свабода, 17 ліпеня 2002.