Пічынча
Выгляд
| Пічынча | |
|---|---|
| ісп. Volcán Pichincha | |
Вулкан Пічынча (10 сакавіка 2007 г.). | |
| 0°10′38″ пд. ш. 78°35′56″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Горная сістэма | Анды |
| Хрыбет ці масіў | :en:Cordillera Occidental |
| Форма вулкана | Стратавулкан |
| Перыяд утварэння | Плейстацэн |
| Апошняе вывяржэнне | 2004 |
| Вышыня вяршыні | 4784 м [1] |
Пічынча — дзеючы вулкан, размешчаны ў Эквадоры, яго ўсходнія схілы агінаюць эквадорскую сталіцу - старажытны горад Кіта. Правінцыя, у якой размешчана Пічынча бярэ сваю назву ад назвы гары і таксама называецца Пічынча.
Пічынча — другі па вышыні вулкан Эквадора. Дзве высокія вяршыні гары - пік Гуагуа (4784 м над узроўнем мора), што ў перакладзе азначае «дзіця», і пік Руку (4698 м над узроўнем мора), што перакладаецца як «стары». Дзеючая кальдэра размешчана ў Гуагуа на заходнім баку гары.