Пішчац
Вёска | |||
Пішчац | |||
---|---|---|---|
польск.: Piszczac | |||
|
|||
51°58′00″ пн. ш. 23°23′00″ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Ваяводства | Люблінскае | ||
Павет | Бяльскі | ||
Гміна | Пішчац | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва | 3 016 чалавек (2011) | ||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
Паштовы індэкс | 21-530 | ||
Іншае | |||
0017124 | |||
Паказаць/схаваць карты | |||
Пі́шчац (польск.: Piszczac) — вёска ў Польшчы, на рацэ Лютні. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пішчац. Насельніцтва на 2011 год — 3016 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Бялы Падляскай, за 98 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Пішчац (Пещатка — Пяшчатка, Пішчатка) датуецца 1500 годам. У 1530 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пішчац увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. 4 жніўня 1569 года ён атрымаў герб «у чырвоным полі постаць чалавека з ястрабам у руцэ»[1].
У XVI ст. у Пішчацы дзейнічалі касцёл і царква, з XVIII ст. — сінагога[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пішчац апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала горад ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Пішчацы было 118 будынкаў, на 1862 год — 168. За ўдзел жыхароў Пішчаца ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў расійскія ўлады пазбавалі яго гарадскіх правоў.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Пішчац занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пішчац апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе мястэчка занялі войскі Трэцяга рэйха.
У 1944 годзе Пішчац занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 1041 чал.; 1864 год — 1471 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 3016 чал.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца могілкавая (1800)
- Могілкі іўдзейскія
- Царква Святога Яна Прадцечы (мураўёўка; 1907, цяпер касцёл Узвышэння Святога Крыжа)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сінагога
- Царква
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Пішчаца
-
Могілкавая капліца
-
Былая царква-мураўёўка
-
Брама
-
Вуліца
Зноскі
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 222.
- ↑ Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / Red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 203.
- ↑ Chlebowski B. Piszczac // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 232.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пішчац