Перайсці да зместу

Раздзяленне (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раздзяленне
англ.: Severance
Жанр тэлесерыял-трылер[d], псіхалагічны трылер[d][1], драматычны фільм[1], фільм-містэрыя[d][1], навукова-фантастычны фільм[d][1], чорны гумар[d][1] і утапічная і антыўтапічная літаратура[d][1]
Стваральнік Дэн Арыксан[d]
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 2
Колькасць серый 19
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Эндру Колвіл[d] і Крыс Блэк[d]
Месца здымак штат Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі
Працягласць серыі 48,5 ± 9 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал Apple TV+[d]
На экранах 18 лютага 2022
Спасылкі
tv.apple.com/us/s… (англ.)
IMDb ID 11280740

«Раздзяленне» (англ.: Severance) — амерыканскі навукова-фантастычны серыял, прэм’ера якога адбылася 18 лютага 2022 года на канале «Apple TV+». Другі сезон стартаваў 17 студзеня 2025 года[2].

Серыял вядомы мае арыгінальную ідэю і арыгінальную візуальную падачу, а таксама вострасацыяльную тэматыку.

Маладая жанчына прачынаецца на стале ў замкнёным пакоі. Яна не памятае, хто яна такая і адкуль, не ведае колеру вачэй свае маці, усё, што яна мае — гэта голас з гучнагаварыцеля, які, здаецца, ведае, што з ёй робіцца.

Гэта Хэйлі, новая супрацоўніца кампаніі «Lumon». Невядома, чым займаюцца ў гэтай карпарацыі, і ці мае праца там увогуле нейкі сэнс. Але персанал праводзіць на гэтай працы па 40 гадзін на тыдзень, і на ўвесь гэты час людзі забываюць усё пра сябе — пра тых, кім яны з'яўляюцца ў жыцці па-за працай. Калі супрацоўнікі «Lumon» вяртаюцца дахаты, яны, наадварот, забываюць усё, што было на працы — як паслухмяныя шрубкі карпаратыўнай сістэмы.

За добрую работу клеркі атрымліваюць узнагароду — напрыклад, вафлі або музычныя паўзы. Але для некаторых з іх важней простая магчымасць забыцца пра звычайных сябе і на час работы перасяліцца ў іншы свет.

Галоўны герой Марк, які страціў жонку ў аўтакатастрофе і пакутуе на дэпрэсію. «Lumon» дае яму магчымасць запоўніць жыццё складваннем на экране лічбаў у віртуальныя скрыначкі і не ведаць, што вечарамі ён заглушае свой боль алкаголем[3]. На працы Марк знаходзіць сяброў і разам з імі пачынае раскрываць таямніцы кампаніі, а таксама сапраўдны характар іхняй працы[2].

«Раздзяленне» ў 2025 годзе стаў найбольш прагляданым серыялам у гісторыі Apple TV+[4].

Абодва сезоны серыяла маюць высокую ацэнку крытыкаў у інтэрнэце. На Rotten Tomatoes ягоны рэйтынг ухвалення дасягае 96 %[5], а на Metacritic серыял атрымаў 85 балаў са 100[6].

Зноскі

  1. а б в г д е https://web.archive.org/web/20220716174429/https://www.vox.com/23017111/severance-workplace-organizing
  2. а б The 'Severance' Season 2 Premiere Is Coming Sooner Than You Think (англ.). Inverse (16 студзеня 2025). Праверана 29 чэрвеня 2025.
  3. Што паглядзець. «Раздзяленне» — гіпнатызуючы офісны трылер з высокімі рэйтынгамі і захопленымі водгукамі
  4. Andreeva, Nellie. ‘Severance’ Surpasses ‘Ted Lasso’ To Become Apple TV+’s Most Watched Series With Season 2 Launch (англ.). Deadline (19 лютага 2025). Праверана 29 чэрвеня 2025.
  5. Severance | Rotten Tomatoes (англ.). www.rottentomatoes.com. Праверана 29 чэрвеня 2025.
  6. Severance Reviews (англ.). www.metacritic.com. Праверана 29 чэрвеня 2025.