Раззбраеньне
Падкляса ад | нагляд за ўзбраеньнямі, вайсковая палітыка ![]() |
---|---|
Прадмет падзеі | зброя ![]() |
Процілегла | гонка ўзбраеньняў ![]() |
Раззбраеньне — скарачэньне дзяржавамі сродкаў вядзеньня вайны, якімі яны валодаюць.
Можа быць як шматбаковым, так і аднабаковым. Таксама можа закранаць як абмежаваную тэрыторыю, так і мець на мэце дэмілітарызацыю ўсёй зямной кулі. Сфармавалася як адзін з кірункаў зьнешняй палітыкі ў XIX стагодзьдзі, пасьля роля гэта кірунку толькі ўзмацнялася. У наш час раззбраеньне галоўным чынам накіравана на кантроль, абмежаваньне і скарачэньне стратэгічных ядзерных узбраеньняў.
Сярод вядомых акцыяў, дамоваў, пагадненьняў і прапаноў аб раззбраеньні — пагадненьне Раша — Бэгота, Гааскія мірныя канфэрэнцыі, «чатырнаццаць пунктаў» як наступствы Першай сусьветнай вайны, Канфэрэнцыя Лігі нацыяў па раззбраеньні, стварэньне Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяўы, Дамова аб забароне выпрабаваньняў ядзернай зброі ў атмасфэры 1963 году, прапанова аб «адкрытым небе», Дамова аб Антарктыцы 1959 году, Дамова аб космасе 1967 году, Дамова аб марскім дне 1971 году, Дамова 1963 году аб забароне ядзернай зброі ў Лацінскай Амэрыцы, Дамова аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі, Дамовы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (Новая ДСНУ), міжнародная канфэрэнцыя па забароне супрацьціпяхотных мін.
У 1997 годзе 123 дзяржавы падпісалі Атаўскую канвэнцыю «Аб забароне супрацьпяхотных мінаў», якая набыла моц у 1999 годзе[1]. За больш як 20 гадоў дзеяньня Атаўскай канвэнцыі зьнішчылі звыш 40 млн мінаў, а таксама спынілі большасьць вытворчасьці новых мінаў[2].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Разоружение // Энциклопедия Кольера. — Открытое общество, 2000.
- Разоружение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Польшча выйшла з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў // Беларуская служба Радыё «Свабода», 26 чэрвеня 2025 г. Праверана 28 чэрвеня 2025 г.
- ^ Канвэнцыя «Аб забароне супрацьпяхотных мінаў» (анг.) // Бюро ў справах раззбраеньня ААН, 2025 г. Праверана 28 чэрвеня 2025 г.