Перайсці да зместу

Размовы:Звератопія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 8 месяцаў таму, ад удзельніка 93.85.24.125 у тэме Сюжэт Звератопіі

Сюжэт Звератопіі

[правіць зыходнік]

Добры дзень.

Можна было б дадаць да артыкулу ў разделе Сюжэт наступны тэкст:

У цэнтры апавядання – труска Джудзі Гопс. С дзяцінства яна мроіла стаць паліцыянтам. Нягледзячы на дзіцячую абразу з боку ліса-хулігана Гідэёна Грэя і непакой бацькоў, яна ўсё ж такі вырашае дасягнуць сваёй мэты і паступае ў паліцэйскую акадэмію. У першы час Джудзі вельмі цяжка, бо навучальная праграма была разлічана на больш буйных жывёлаў, з-за чаго яна не магла выконваць заданні на выдатным узроўні і атрымлівала здзекі ад інструктара. Але пасля яна знаходзіць сілы, дадаткова трэніруецца і пачынае наганяць астатніх. Пасля выдатнага сканчэння акадэміі Джудзі прыязджае ў Звератопію.

Аднак у першы дзень працы ёй даручаюць не лавіць злачынцаў, а выпісваць штрафы на паркоўцы. Гэту працу Джудзі выдатна выконвае. Скончыўшы яе, яна звяртае ўвагу на падазронага ліса на імя Нік Ўайлд. Ліс хоча купіць у слановай краме вялізны пламбір для свайго малыша, які марыць стаць слонікам, але яму не хочуць яго прадаць, бо ў слановай кавярні абслугоўваюць толькі  сланоў. Джудзі, вырашыўшы зрабіць добрую справу, паграджае крамніку праверкаю СЭС і аплачвае кошт пламбіра. Нік дзякуе ёй і сыходзіць, але ў той жа дзень Джудзі раскрывае яго махінацыю: разам са сваім супольнікам-фенекам, які толькі прыкідваўся дзіцём, ён пераплаўляе вялізны пламбір на шмат маленькіх пламбіраў, прадае лемінгам, а галінкі прадае як будаўнічыя дошкі для грызуноў. Джудзі спрабуе яго арыштаваць, але фармальна Нік законаў не парушае. Таксама Нік кажа трусцы, што ў Звератопіі ўсім усё адно на яе мары і што яна не стане добрым паліцыянтам.

На другі дзень Джудзі выпісвае ўтрафы з меншым запалам, таксама атрымоўвае шмат пагрозаў ад кіроўцаў, але ў пэўны момант ёй усміхаецца удача: яна затрымлівае рабаўніка Дзюка Хорьковіца, які скраў цыбуліны адной атрутнай расліны. Тым не меней, яе кіраўнік Буйвалюк гэтага не ацэньвае, бо Джудзі самавольна пакінула пост і падчас пагоні амаль не разбурыла раён Ніжнія Грызункі. У гэты момант у кабінет прыходзіць місіс Выдра, муж якой знік дзесяць дзён таму разам з трынаццаццю іншымі грамадзянамі горада. Джудзі сама вырашае знайсці Эмета Выдру. Суровы Буйвалюк ужо збіраўся звольніць труску за непадпарадкаванне, але яе раптам ратуе міс Барашкінс, намеснік мэра Звератопіі Лаяна Гарда, якая ўжо паспела паведаміць мэру аб новай місіі. Буйвалюк, які паспакайнеў, дазваляе Джудзі удзельнічаць у пошуках, але з умоваю: калі на працягу дзвюх сутак яна не выконвае заданне, тады яна звальняецца з паліцыі. Адзіны здымак са справы зноў вядзе Джудзі да Ніка, бо містар Выдра еў на ім фурктовыя лёды, якія прадавалі лісы-махляры. Схітрыўшы і запісаўшы на ручку-дыктафон доказ, што Нік не плаціць падаткі за свае продажы, яна змушае яго дапамагаць паліцыі.  

Эмета Выдру у апошні раз бычылі ў нудысцкім клубе. Там напарнікі даведваюцца ад уладальніка клуба пра нумар машыны, на якой паехаў адтуль Выдра. Паколькі Джудзі не мела доступу да базы, Нік быў вымушаны ёй зноў дапамагчы. Её меў знаёмага ва ўправе дарожнай службы – ляніўца на імя Бліц. Праз яго вельмі марудную працу і жарт, распаведзены Нікам, нумар прабіваюць толькі з надыходам ночы.

Патрэбная машына была зарэестраваная у раёне Тундратаўн. Пасля таго, як яны знайшлі машыну, яны трапляюць у лапы белых мядзведзяў – падначаленых мясцовага боса мафіі, буразубцы па мянушцы Містар Біг. З прычыны мінулага махлярства Ніка бос хоча замарозіць абодвух, але дачка Біга просіць гэтага не рабіць (яе выратавала Джудзі падчас пагоні за Дзюкам). Бос распавядае, што Выдра, яго асабісты фларыст, не даехаў да яго, бо знянацку азвярэў, напаў на кіроўцу і знік. Джудзі і Нік накіроўваюцца да трапічнага раёну да шафёра містара Біга, ягуара Пляміка. Паспеўшы паведаміць пра “начных скававытаў”, ён таксама звярэе і нападае на напарнікаў. Джудзі ратуе Ніка ад звера, прыкуўшы яго кайданкамі да маста, і выклікае сваіх калег. Але, апынуўшыся на масце, ўсе бачаць, што Плямік знік. Буйвалюк у гневе патрабуе ў Джудзі вярнуць паліцэйскі жэтон.  Раптам Нік заступаецца за яе, кажучы, што справа складаная, а згодна з дагаворам яны маюць яшчэ дзесяць гадзін. Героі вяртаюцца ў горад канатным шляхам, і Нік распавядае Джудзі, што ў дзяцінстве яго моцна абразілі траваедныя са скаўтскай групоўкі, у якую ён мроіў уступіць, за тое, што ён быў лісам. Пасля гэтага выпадку ён вырашыў  адпавядаць стэрэатыпам.

Раптам Нік здагадваецца, што на ўсіх дарогах ёсць камеры відэанізірання, на якіх мог быць зняты Плямік. Джудзі праз міс Барашкінс атрымлівае доступ да запісаў і даведваецца, што ягуара забралі нейкія ваўкі. З дапамогаў камераў Нік і Джудзі даведаліся пра іх месцазнаходжанне, думаючы, што ваўкі і ёсць тыя самыя “начныя скававыты”, яны апынуліся пасля ў вялізнай лабараторыі. Там яны знаходзяць Выдру і ўсіх астатніх зніклых звяроў, якія сталі дзікімі. Туды ж прыходзіць мэр Лаян Гард, і яго словы Джудзі запісвае на дыктафон. Амаль не папаўшыся, яны збягаюць адтуль з дапамогаю туалета і выклікаюць дапамогу. Мэра арыштоўваюць у сувязі з падазрэннем ў крадзяжах.

На прэс-канферэнцыі Джудзі паведамляе часапісцам, што ўсе, хто сталі дзікім, - драпежнікі. Адказваючы на пытанні аб прычынах гэтых падзей, яна кажа, што драпежнікі болей схіленыя да агрэсіі, і ў іх прачынаецца крыважэрнасць. Калі Нік пачуў гэтыя словы, ён прыняў іх на свой адрас, моцна абразіўся на Джудзі, бо таксама ўспомніў пра абарону супраць лісаў, якую насіла з сабою Джудзі, каб супакоіць бацькоў, і раз’юшаны адмаўляецца быць ейным афіцыйным напарнікам. Пасля гэтага ў горадзе стае непакой, драпежнікаў пачынаюць прыгнятаць і баяцца.

Стаўшы новым мэрам, міс Барашкінс прапануе Джудзі стаць спікерам паліцэйскага дэпартамента. Аднак тая, адчуваючы віну перад драпежнікамі, адмаўляецца, звальняецца з паліцыі і вяртаецца на родную ферму гандляваць морквай. Дома Джудзі даведваецца, што “начныя скававыты” – гэта атрутныя кветкі, і што ад іх могуць рабіцца дзікімі і траваедныя. Джудзі хутка вяртаецца ў Звератопію, знаходзіць Ніка і плачма просіць у яго прабачэння, прызнаўшы, што ён меў рацыю наконт яе. Нік заспакойвае труску і пагаджаецца далей ёй дапамагаць у справе. Знайшоўшы Дзюка, які скраў цыбуліны той самай кветкі, напарнікі з дапамогаю містара Біга выпытваюць у яго асобу замоўцы. Гэта баран Дуг, які с дапамогай экстракта кветкі прыбіраў драпежнікаў, якія былі не даспадобы камусьці яшчэ.

Джудзі і Нік скрадаюць вагон-лабараторыю, у якой жыў і працаваў баран. У выніку пагоні вагон трапляе ў аварыю і выбухае, але у Ніка атрымліваецца захаваць пісталет з зеллем у якасьці матэрыяльнага доказу. Напарнікі вырашаюць выбрацца на паверхню праз музей, але на іх нападаюць падначаленыя міс Барашкінс. Аказваецца, гэта яна з дапамогаю зелля хацела наладзіць траваедных, якіх у горадзе значная большасць, супраць драпежнікаў і разам адпомсціць Гарду за непашану да сябе. Джудзі падчас пагоні моцна параніла лапу, і падначаленыя даганяюць іх з Нікам. Барашкінс выстрэльвае ў Ніка, плануя, што азвярэўшы ліс заб’е Джудзі. Аднак перад гэтым Нік з Джудзі паспелі замяніць капсуль на дурніцы, і Нік толькі прыкідаецца дзікім. Такім чынам яны з Джудзі правакуюць міс Барашкінс на тое, каб яна распавяла аб сваёй віне і сваіх жахлівых планах. Усе яе словы былі запісаныя на дыктафон. Збянтэжаная Барашкінс спрабуе збегчы, але яе арыштоўваюць паліцыянты, якіх ліхадзейка сама ж і выклікала, спадзеючыся падставіць напарнікаў.

Пасля паспяховага заканчэння справы і крызісу Барашкінс адпраўляюць у вязніцу, усіх здзічэлых жывёлаў вылечваюць, а Нік стае паліцыянтам. Зараз Джудзі і Нік – афіцыйныя напарнікі і верныя сябры. Іх першай сумеснай працай становіцца пошук небяспечнага ліхача, якім выявіўся лянівец Бліц.

Напрыканцы ўсе героі мультфільма збіраюцца на канцэрце поп-зоркі Газэлі.

Некаторыя каментарыі.

Перакладала сама, брала за аснову тэкст, які быў у рускай версіі. Назва "скававыт" і прозвішчы герояў былі ўзяты з беларускай агучкі фільма студыяй "Кавярня".

93.85.24.125 12:30, 28 лістапада 2024 (+03)Адказаць