Перайсці да зместу

Размовы:Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 10 месяцаў таму, ад удзельніка Maksim L. у тэме Прапагандысцкія выданні

Удакладненне назвы артыкула

[правіць зыходнік]

Можа "Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага"? Бо ў "дыскусіі" наогул не пра саму спадчыну вядзецца, падыход такі, што хто "ўтварыў" -- таго і спадчына. Гэта і ўсё што там пра спадчыну на праўдзе. Канцэнтруюцца на перыядзе ўтварэння з дужа кароткім часам перад і пасля, які слаба асветлены крыніцамі, што пакідае месца для якіх заўгодна інтэрпрэтацый. -- Максім Л. (размовы) 23:43, 27 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

  • Пагаджуся з заўвагай. Зараз пераназаву. 10:22, 28 кастрычніка 2024 (+03)

Нейкія траблы з рухавіком Вікі, бо ў мяне спасылка тут засталася чырвоная. Памылках у яе напісанні я не знайшоў. Дзіва нейкае. --Максім Л. (размовы) 13:43, 29 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

Прапагандысцкія выданні

[правіць зыходнік]

Вітаю, @KHMELNYTSKYIA. Думаю, не варта іх выдаляць, якраз у агульным кантэксце важна адлюстраваць як пазіцыя расійскай дзяржаўнай прапаганды змыкаецца з крайнімі літоўскімі поглядамі і фактычна яны працуюць рука аб руку. Гэта бачна нават па сітуацыі з артыкуламі ў Вікіпедыях і з файламі на Вікісховішчы, дзе актывісты абодвух гэтых кірункаў падтрымліваюць адны другіх і зачышчаюць хоць якую магчымую варыятыўнасць, нават проста ў назвах файлаў. Па-мойму, важны фактар для разумення ўсёй гэтай гісторыі і актуальнай сітуацыі. -- Максім Л. (размовы) 12:00, 30 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

@KHMELNYTSKYIA, то-бок, калега, Вы не будзеце катэгарычна супраць, калі мы вернем гэты абзац? Магчыма, з лепшымі тлумачэннямі характару гэтых выданняў. -- Максім Л. (размовы) 23:44, 1 лістапада 2024 (+03)Адказаць