Перайсці да зместу

Раман Юліянавіч Сельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Сельскі
укр.: Рома́н Юліанович Се́льський
Дата нараджэння 21 мая 1903(1903-05-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1990(1990-02-03)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Yulian Semyhynivskyi[d] або Q21152668?
Жонка Margit Sielska-Reich[d]
Род дзейнасці мастак, графік, настаўнік мастацтва
Месца працы
Жанр Жывапіс
Вучоба
Уплыў Kazimierz Sichulski[d], Józef Mehoffer[d] і Józef Pankiewicz[d]
Уплыў на Q55107832?, Ivan Lytovtchenko[d], Q106812670?, Q107316320?, Q107369756?, Q107369813?, Miklós Medveczky[d], Q108103579?, Q111097275?, Q112124244?, Q39040266?, Q113677204?, Q12109110?, Q12121424?, Q114772341?, Q114834489?, Q44057632?, Myron Ilkovych Yatsiv[d], Q116275814?, Q116289513?, Q116377738?, Q116442577?, Q116450037?, Bohdan Ivanovych Halytskyi[d], Q119231018?, Fedir Tymofiiovych Hlushchuk[d], Яўген Іванавіч Бязніска[d], Q120068186?, Q120098060?, Q120111609?, Serhii Stepanovych Onyshchenko[d], Osheva Klavdiya Nikolaevna[d], Q124527549?, Vitalii Borysovych Zvenyhorodskyi[d], Petro Hanzha[d], Q125215848?, Q16698170? і Q131911805?
Узнагароды
Народны мастак Украінскай ССР Honored Artist of the Ukrainian SSR
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Юліянавіч Сельскі (укр.: Рома́н Юліанович Се́льський; 21 траўня 1903, Сакаль3 лютага 1990, Львоў) — украінскі і савецкі жывапісец, педагог, прафесар. Заслужаны мастак Украінскай ССР (1982), Народны мастак Украінскай ССР (1989).

Сын Юліяна Сельскага — юрыста і перакладчыка.

З 18 гадоў навучаўся ў класе малюнка Львоўскай мастацка-прамысловай школы ў Казіміра Сіхульскага. З 1922 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі вытанчаных мастацтваў пад кіраўніцтвам Юзафа Мехофера, а потым у майстэрні Юзафа Панкевіча.

У 1925 годзе стажыраваўся ў Парыжы, дзе пазнаёміўся і ажаніўся з мастачкай Маргарытай Райх. Наведваў Корсіку.

У Парыжы захапіўся еўрапейскім мастацтвам канца XIX стагоддзя, асабліва імпрэсіянізмам, які быў шырока прадстаўлены ў галерэях і калекцыях. Тут жа пасябраваў з Мікалаем Глушчанкам.

У пачатку 1930-х гадоў разам з Паўлам Каўжунам, Святаславам Гардынскім ды іншымі мастакамі заснаваў Асацыяцыю Незалежных Украінскіх Мастакоў (АНУМ), якая дзейнічала ў Львове да верасня 1939 года.

У 1929–1935 гадах з польскімі мадэрністамі — М. Высоцкім, О. Ганам, М. Валадарскім, А. Рымерам — стварыў у Львове авангарднае мастацкае таварыства «АРТЭС».

З 1947 года выкладаў у Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Прафесар, загадчык кафедры жывапісу. Сярод яго вучняў — Франц Чарняк.

Аўтар пейзажаў, нацюрмортаў, тэматычных кампазіцый, партрэтаў, інтэр’ераў, дэкаратыўных твораў, аплікацый, гравюр, керамікі.

Сярод найбольш вядомых твораў — «Нацюрморт з кнігай» (1926), «Нацюрморт з каталогам савецкай выставы» (1926), «Зіма» (1929), «Порт у Гелі» (1930), «На ўзбярэжжы Геля» (1932), «Дзверы» (1932), «Лодкі ў Гелі» (1936), «Нацюрморт» (1944), «Нацюрморт з мандалінай» (1944), «Паваленыя сосны» (1960), «Гушчар» (1968), «Буралом» (1968), «На верандзе» (1970), «Чарнагора» (1972), «Гуцульскі інтэр’ер» (1975), «На пляжы» (1976), «Жоўтая заслона» (1976), «Ракавінкі» (1978), «Крымскае акно» (1981), «Кветкі ў Дзямброні» (1983), «Нацюрморт з падсвечнікам» (1983).

Творы мастака знаходзяцца ў музеях Кіева, Львова, Івана-Франкоўска, Каламыі, а таксама ў Польшчы, Канадзе, ЗША, Францыі.

  1. а б Roman Yulianovich Selski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Sielski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny