Перайсці да зместу

Рамат-Трамп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамат-Трамп
іўр.: רמת טראמפ‎
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
2019
Рамат-Трамп на карце
Рамат-Трамп (Зямля)
Рамат-Трамп

Рамат-Трамп (іўр.: רמת טראמפ — «узвышша Трампа») — населены пункт на Галанскіх вышынях. З пункту гледжання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Ізраіля, уваходзіць у склад Паўночнай акругі. Размяшчаецца на ўсход ад пасёлка Кела-Алон і ў непасрэднай блізкасці ад так званай «Нафтавай дарогі».

Названы ў гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа[1][2][3][4], які ў 2019 годзе абвясціў пра прызнанне ЗША Ізраільскага суверэнітэту над Галанскімі вышынямі. Гэта першы пасля мошава Кфар-Труман выпадак, калі Ізраіль дае населенаму пункту імя ў гонар дзейнага прэзідэнта ЗША. На першым этапе будаўніцтва плануецца ўзвесці 110 дамоў. У чэрвені 2020 года ўрад Ізраіля ўхваліў выдзяленне 8 мільёнаў новых ізраільскіх шэкеляў (каля 2,3 мільёна долараў) на фінансаванне паселішча. 4 ліпеня 2020 года побач з уваходам у Рамат-Трамп быў усталяваны мемарыял у гонар прэзідэнта Дональда Трампа, са скульптурнай кампазіцыяй арла які стаяў перад менорай. Першыя пасяленцы пачалі прыбываць у красавіку 2021 года.

  1. Trump thanks Netanyahu as sign for 'Trump Heights' goes up on Golan - Israel News - Jerusalem Post. www.jpost.com. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  2. Israel unveils 'Trump Heights' in Golan. BBC (16 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2019. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  3. Aleem, Zeeshan. Benjamin Netanyahu just unveiled Israel’s newest town: "Trump Heights". Vox (16 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  4. EDT, Jason Lemon On 6/16/19 at 4:02 PM. Israel officially renames Golan Heights settlement after President Donald Trump. Newsweek (16 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 20 чэрвеня 2019.