Рамясцвянка
| Рамясцвянка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 49 км |
| Басейн | 291 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 1,2 км ад вёскі Рэместава |
| • Каардынаты | 54°06′31,70″ пн. ш. 31°17′37,10″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Быстрая |
| • Месцазнаходжанне | на ўскраіне вёскі Кледнявічы |
| • Вышыня | 159,2[1] м |
| • Каардынаты | 54°10′49,70″ пн. ш. 31°07′55,30″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Быстрая → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Раёны | Мсціслаўскі раён, Горацкі раён |
|
|
|
Рамясцвя́нка — рака ў Мсціслаўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Быстрая (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 49 км, плошча вадазбору 291 км². Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рэместава ў Мсціслаўскім раёне, упадае ў Быструю на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Кледнявічы. Працякае па Горацка-Мсціслаўскай узвышнай раўніне. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Шырыня ракі да 15 м. У вярхоўі перасыхае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Лядня (справа)[1].
Каля ракі вёскі Чарнавусы, Пацкава, Івоны, Раздзел, Чапляёўка, Асінаўка, Галёнкі, Пнеўшчына, Садок, Студзянец, аграгарадкі Курманава, Копцеўка. Каля аграгарадка Курманава на рацэ вадасховішча Курманава[2].
Зноскі
- ↑ а б Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г. (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13—14. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13—14. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)