Расавая тэорыя Гюнтэра
Выгляд

Расавая тэорыя Гюнтэра — псеўданавуковая[1][2][3] канцэпцыя нямецкага яўгеніка Ханса Гюнтера няроўнасці рас, іх здольнасцей да развіцця, працы і, наадварот, іх схільнасцей да дэградацыі, а таксама некаторых іншых аспектаў генезісу цывілізацыі. Тэорыя аказала значны ўплыў на расавую палітыку нацысцкай Германіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вызначэннем паняцця расы стала сукупнасць характарыстык псіхічнага і фізічнага характару, якія праяўляюцца ў прадстаўніка пэўнай расы[4] (ням.: seelische Eigenschaften), што з’яўляецца неад’емнай часткай кожнага з тыпаў рас.
Тыпы рас
[правіць | правіць зыходнік]Раса | Апісанне | Распаўсюджаванне |
---|---|---|
Нардычная | Высокія доліхацэфалы. Вузкі, выцягнуты твар, колер валасоў ад светлага да цёмна-русога, блакітныя або шэрыя вочы, вузкі, доўгі нос і вуглаваты, выступаючы падбародак. Іх характарызуюць як разважлівых, справядлівых, прадбачлівых, халодных, часта жорсткіх людзей. Яны займаюць першае месца па ўзроўні інтэлектуальных здольнасцей. | Паўночная Германія і Галандыя, Латвія, Скандынавія, Усходняй Англія, Паўночная Польшча, Паўночна-Заходняя Расія, а таксама ўздоўж усяго Балтыйскага ўзбярэжжа, акрамя паўночнага (Эстонія). |
Усходне-Балтыйская | Брахіцэфалы нізкага або сярэдняга росту, шырокакасцявога, каржакаватага целаскладу. Шырокі твар, шэра-жоўтыя або шэра-карычневыя валасы, шэрыя або блакітныя вочы, адносна шырокі кароткі нос. Іх характарызуюць як гасцінных, цярплівых людзей з добрай фантазіяй, хуткімі перападамі настрою, якія не шануюць грошы і не здольныя прымаць рашэнні. Па інтэлектуальных здольнасцях яны займаюць прыкладна трэцяе месца. | Усходнеславянскія, балтыйскія і паўночные фіна-угорскія краіны. |
Сярэднземнаморская раса | Доліхацэфалы невысокага росту, са стройным, вытанчаным целаскладам. Прапорцыі падобныя да паўночнага тыпу. Цёмны колер валасоў і вачэй, цёмная скура. Іх характарызуюць як вельмі эмацыйных, вясёлых, легкадумных людзей, злёгку схільных да жорсткасці і ляноты. Па інтэлектуальных здольнасцях яны займаюць пятае месца. | Іспанія, Італія, Францыя (часткова), Ірландыя. |
Дынарская раса | Высокія брахіцэфалы, хударлявага целаскладу. Круглы твар, загарэлая скура, цёмна-карыя або чорныя вочы, вялікі нос. Іх характарызуюць як смелых, ганарлівых, грубых і запальчывых людзей. Яны займаюць другое месца па ўзроўні інтэлектуальных здольнасцей. | Дынарскія Альпы, Аўстрыя і Украіна. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alexander D. R., Numbers R. L. Biology and Ideology from Descartes to Dawkins. — University of Chicago Press, 2010. — P. 204.
- ↑ Виктор Шнирельман. "Цепной пес расы":... / COBA (руск.). www.sova-center.ru. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Токарев С. А. История зарубежной этнографии. М. : Высшая школа, 1978. С. 179—180.
- ↑ Charles E. Orser Jr. Race and Practice in Archaeological Interpretation. — University of Pennsylvania Press, 2013-04-19. — 321 с. — ISBN 978-0-8122-0325-7.