Перайсці да зместу

Раўшана Рагімава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раўшана Рагімава
азерб.: Rövşanə Rəhimova
Раўшана Рагімава ў 2023 годзе
Раўшана Рагімава ў 2023 годзе
Імя пры нараджэнні Раўшана Вагіф кызы Рагімава
Род дзейнасці адвакат
Дата нараджэння 8 ліпеня 1984(1984-07-08) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раўшана Рагімава, поўнае імя Раўшана Вагіф кызы Рагімава (азерб.: Rövşanə Vaqif qızı Rəhimova; нар. 8 ліпеня 1984, Шырван, Азербайджан) — азербайджанская адвакатка па правах чалавека. Больш за 10 гадоў займаецца абаронай правоў чалавека, надаючы асаблівую ўвагу правам жанчын і супрацьдзеянню хатняму гвалту. З красавіка 2021 года, з’яўляючыся членам Калегіі адвакатаў Азербайджанскай Рэспублікі, яна абараняла правы каля дзясятка палітычных зняволеных у краіне.[1]

Раўшана Вагіф кызы Рагімава нарадзілася 8 ліпеня 1984 года ў горадзе Шырван. Атрымала юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце Одлар Юрду.

Адвакацкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2021 года яна стала членам Калегіі адвакатаў. Яна абараняла правы адваката Эльчына Сагыдава[2], які быў арыштаваны ў верасні 2022 года, палітыка Бахтыяра Гаджыева[3], які быў арыштаваны ў снежні таго ж года, дактаранта Стамбульскага ўніверсітэта Фазіля Гасымава[4], які быў арыштаваны ў жніўні 2023 года, журналісткі AbzasMedia Наргіз Абсаламавай[5], якая была арыштавана ў лістападзе таго ж года, праваабаронцы Ільхаміза Гуліева[6], які быў арыштаваны ў снежні таго ж года, актывіста Ількіна Амрахава[7], які быў арыштаваны ў сакавіку 2024 года, даследчыка Ігбала Абілава[8], які быў арыштаваны ў ліпені таго ж года, праваабаронцы Руфата Сафарава[9], журналісткі Meydan TV Айсель Умудавай і палітыка Азера Гасымлы[10], якія былі арыштаваны са снежня таго ж года.

У кастрычніку 2024 года стала адной з гераінь міжнароднай выставы «Партрэты сілы-2024».[11]

  1. Фаик Меджид. Азербайджанский адвокат стала одной из героинь международной выставки "Портреты силы-2024" (руск.). Кавказский узел (12 кастрычніка 2024). Праверана 10 мая 2025.
  2. Elçin Sadıqovun müdafiəsinə 15-dən çox vəкil qoşulub (азерб.). Toplum TV (13 верасня 2022). Праверана 10 мая 2025.
  3. Фаик Меджид. Бахтияр Гаджиев (руск.). Кавказский узел (17 чэрвеня 2024). Праверана 10 мая 2025.
  4. Фаик Меджид. Дело Фазиля Гасымова дошло до суда (руск.). Кавказский узел (8 жніўня 2024). Праверана 10 мая 2025.
  5. Фаик Меджид. Журналисты Abzas Media добились допуска коллег на судебный процесс (руск.). Кавказский узел (28 снежня 2024). Праверана 10 мая 2025.
  6. Фаик Меджид. Ильхамиз Гулиев приговорен к трем годам лишения свободы (руск.). Кавказский узел (13 снежня 2024). Праверана 10 мая 2025.
  7. Фаик Меджид. Пять человек арестованы в Азербайджане по делу Toplum TV (руск.). Кавказский узел (8 сакавіка 2024). Праверана 10 мая 2025.
  8. Фаик Меджид. Апелляционный суд в Баку оставил талышского исследователя под стражей (руск.). Кавказский узел (1 жніўня 2024). Праверана 10 мая 2025.
  9. Pərvanə Bayramova. Məhкəmə Rüfət Səfərovu həbsdə saxlayıb (азерб.). www.amerikaninsesi.org. Голас Амерыкі (11 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2024. Праверана 17 верасня 2025.
  10. Фаик Меджид. Азер Гасымлы арестован по обвинению в вымогательстве (руск.). Кавказский узел (9 снежня 2024). Праверана 10 мая 2025.
  11. Ульвія Алі. Portraits of Strength 3rd Edition: Rovshana Rahimova, Azerbaijan (англ.). Human Rights House Foundation (9 кастрычніка 2024). Праверана 10 мая 2025.