Перайсці да зместу

Рудаміна (мястэчка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Рудаміна
літ.: Rudamina
Агульны выгляд
Агульны выгляд
54°17′18″ пн. ш. 23°27′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Аліцкі
Раён Лаздзейскі
Сянюнія Лаздзейская
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 168 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 256 чал. (2011)
Паказаць/схаваць карты
Рудаміна (Літва)
Рудаміна
Рудаміна

Рудаміна[1] або Урдаміна[2] (літ.: Rudamina — Рудаміна́[3]) — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лаздзейскай сянюніі. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Лаздзеі.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Рудаміна ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час уваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства[2].

У 1592 годзе з фундацыі князёў Масальскіх у Рудаміне збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, звязаным уніяй з Расійскай імперыяй.

На 1827 год у Рудаміне было 26 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 245 чал.[4]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 256 чал.
  • Гарадзішча
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1592, 1745—1765)
  • Сядзіба Сухарэўскіх (XVIII)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  2. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 302.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  4. Chlebowski B. Urdomin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 817.