Перайсьці да зьместу

Румынскія паветраныя перавозкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 44°34′12″ пн. ш. 26°4′45″ у. д. / 44.57° пн. ш. 26.07917° у. д. / 44.57; 26.07917

«Румынскія паветраныя перавозкі»

«Боінг 737-800» у Парыжы (2019 год)
Заснаваная18 верасьня 1954 (70 гадоў таму)
Выкарыстоўваныя базыБухарэсцкі аэрапорт
ВузлыКлуж-Напока
Фокусныя гарадыБухарэст
Альянс«Нябесная дружына»
Колькасьць самалётаў14 (2025 год)
Прызначэньні75 (2025 год)[1]
Старэйшая кампаніяМіністэрства транспарту Румыніі
Штаб-кватэраІлфаўскі павет, Атапень, Бухарэсцкая дарога, дом 224[2]
Ключавыя постаціКосьцін Ёрдаке (генэральны дырэктар)[3]
Абарачэньне1,365 млрд леяў (2023 год; 303,6 млн $)[4]
Апэрацыйны прыбытак-63,7 млн леяў (2023 год; -14,1 млн $)
Чысты прыбытак-87,1 млн леяў (2023 год; -19,3 млн $)
Актывы1,187 млрд леяў (2023 год; 264,1 млн $)
Уласны капітал-462,1 млн леяў (2023 год; -102,7 млн $)
Лік супрацоўнікаў1158 (канец 2023 г.)
Сайтtarom.ro

«Румынскія паветраныя перавозкі» (рум. Transporturile Aeriene Române) — дзяржаўнае авіяпрадпрыемства Румыніі, заснаванае ў верасьні 1954 году.

На 2025 год «РумПП» абслугоўвалі звыш 50 уласных і супольных кірункаў палётаў. Налічвалася 14 самалётаў. Прадпрыемствам кіравала Міністэрства транспарту Румыніі. Ад 1993 году былі сябрам Міжнароднага аб'яднаньня паветранага транспарту (Канада). Ад 2010 году былі сябрам «Нябеснай дружыны» авіяперавозчыкаў, што давала паяжджанам доступ да большай колькасьці і частасьці палётаў за кошт стыковак між імі[5].

На 2025 год «Румынскія паветраныя перавозкі» налічвалі 14 самалётаў, у тым ліку 8 амэрыканскіх рэактыўных «Боінгаў 737» і 6 францускіх турбавінтавых «АТРаў 72»[6].

Самалёт Колькасьць Паяжджанаў Хуткасьць Далечыня палёту
«Боінг 737-700» 4 116 870 км/гадз 4900 км
«Боінг 737-800» 2 189 870 км/гадз 5400 км
«Боінг 737-800» 2 160 630 км/гадз 5678 км
«АТР 72-500» 2 68 520 км/гадз 950 км
«АТР 72-600» 4 72 500 км/гадз 1020 км

Кірункі палётаў і касы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Боінг 737-700» у Франкфурце-на-Майне (2017 год)

На 2025 год «Румынскія паветраныя перавозкі» ажыцьцяўлялі палёты ў 75 лётнішчаў у 27 краінах:

У Румыніі працавалі 4 білетныя касы ў Бухарэсьце, Атапене пры Бухарэсцкім лётнішчы імя Анры Каандэ, Клуж-Напоцы і Плаешце[7]. За мяжой квіткі на палёты прадавалі ў 18 гарадах 16 краінаў:

«АТР 72-500» у Мюнхэне (2013 год)

На 2025 год уласьнікамі «Румынскіх паветраных перавозак» былі:

На 2025 год тэхнічны аддзел «Румынскіх паветраных перавозак» меў ангар плошчай 0,6 га для адначаснага рамонту ад 3-х да 6 такіх самалётаў, як амэрыканскі рэактыўны «Боінг 737», францускіх рэактыўных «Аэробус А310» і «Аэробус А318», а таксама францускіх турбавінтавых «АТР 42» і «АТР 72». Улучаў 17 майстэрняў і лябараторыяў: пнэўматыкі, падлучэньня рухавіка, ратавальнага абсталяваньня, структурнай пачынкі, зваркі, фарбаваньня, авіёнікі, неразбуральнага выпрабаваньня, гідраўлікі, колаў і тармазоў, тлену, кампазытнай пачынкі, мэханічную майстэрню, нутранага абсталяваньня, накапляльнікаў, хімічнага аналізу, а таксама мэблевай абіўкі[10].

На 2025 год «Румынскія паветраныя перавозкі» мелі 9 авіяперавозчыкаў у якасьці супольнікаў, што дазваляла загадзя набываць квіткі на іх 31 стыкавы палёт для працягу падарожжа. Сярод такіх перавозчыкаў два былі з Азіі з 4-ма стыкавымі палётамі, як то «Авіялініі Блізкага Ўсходу» (Лібан) і «Турэцкія авіялініі» (Стамбул), а рэшта з Эўропы — «Баўгарыя Эйр» (Сафія), «Каралеўскае лётніцкае таварыства» (Нідэрлянды), «Паветра Балтыі» (Латвія), «Паветра Сэрбіі» (Бялград), «Паветра Францыі» (Трамбле-ан-Франс), «Паветра Эўропы» (Гішпанія) і «Паветраны транспарт Італіі» (Рым)[11]. Таксама ад 2010 году «РумПП» былі сябрам «Нябеснай дружыны» авіяперавозчыкаў, якая прапаноўвала 13 600 штодзённых стыковачных палётаў у 1000 месцаў прызначэньня ў 160 краінах. Іншымі сябрамі дружыны былі яшчэ 17 авіяпрадпрыемстваў:

18 верасьня 1954 году заснавалі дзяржаўнае прадпрыемства «Румынскія паветраныя перавозкі». Да 1964 году пачалі ажыцьцяўляць палёты ў большасьць краінаў Эўропы. У 1966 годзе зьдзейсьнілі першы палёт праз Атлянтычны акіян. У 1969 годзе ажыцьцявілі кругасьветны пералёт самалётам «Іл-18» за 80 гадзінаў на 47 000 км з Бухарэста празь 10 лётнішчаў у 8 краінах і назад: Дэлі (Індыя), Бангкок (Тайлянд), Токіё (Японія), Ганалулу і Лос-Анджэлес (ЗША), Мэхіка (Мэксыка), Новы Ёрк, Ляс-Пальмас (Гішпанія), Рым (Італія) і Стамбул (Турэччына)[13]. У 1969—1972 гадох ўзьвялі ангар тэхнічнага аддзелу плошчай 0,6 га для адначаснага рамонту ад 3-х да 6 самалётаў[10]. У 1974 годзе зьдзейсьнілі 1-ы палёт у Сыднэй праз Калькуту (Індыя), а таксама адкрылі рэгулярныя палёты ў Новы Ёрк і Пэкін (Кітай). Да 1980 году магчымасьці перавозак павялічылі 10-кратна, што дазваляла выконваць палёты ў 15 напрамках унутры Румыніі. У 1981 годзе ажыцьцявілі 1-ы беспасадкавы палёты на 10 000 км з Бухарэсту ў Бангкок[13].

Тэхнічны аддзел «РумПП» забясьпечваў поўнае абслугоўваньне і рамонт для такіх авіяперавозчыкаў, як «Дан Паветра» і «Манархічныя авіялініі» (Ангельшчына) ў 1984—1988 гадох, «Ляўда Паветра» (Аўстрыя) ў 1985—1987 гадох, «Раянэйр» (Ірляндыя) у 1986—1992 гадох, «Паветра Афрыкі» (Бераг Слановай Косьці) ў 1991—1995 гадох, «Аэраазія» (Пакістан) ў 1992—2000 гадох і «Паслугі выканаўчых авіялініяў» (Нігерыя) у 1999—2001 гадох. У ангары тэхнічнага аддзелу «Румынскіх паветраных перавозак» пачалі чыніць такія самалёты, як амэрыканскі рэактыўны «Боінг 737», францускія рэактыўныя «Аэробус А310» і «Аэробус А318», а таксама францускія турбавінтавыя «АТР 42» і «АТР 72»[10]. У 1990-я гады адчынілі новыя кірункі палётаў у Чыкага (ЗША), Калькуту, Мілян (Італія), Кішынёў (Малдова), Дэлі, Вэрону і Балёньню, Тэсалёнікі (Грэця), Мюнхэн і Штутгарт (Нямеччына)[13].

У 1999 годзе адчынілі Навучальны асяродак для падрыхтоўкі тэхнікаў пад амэрыканскія рэактыўныя самалёты «Боінг 737» і францускія турбавінтавыя самалёты «АТР 72»[14]. У 2003 годзе тэхнічны аддзел «РумПП» атрымаў пасьведчаньне міжнароднай рамонтнай стаянкі ад Фэдэральнай лётнай управы ЗША. У 2007 годзе атрымалі пасьведчаньне ад Эўрапейская служба лётнай бясьпекі (Нямеччына)[10]. 25 чэрвеня 2010 году «Румынскія паветраныя перавозкі» далучыліся да «Нябеснай дружыны» паветраных перавозчыкаў, што дазволіла пашырыць сетку кірункаў палётаў за кошт стыковак і павялічыць іх частасьць. Да 2025 году лік уласных і супольных кірункаў палётаў перавысіў 50[13].

  1. ^ а б Месцы прызначэньня (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  2. ^ Права паяжджанаў (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  3. ^ Кіраўніцтва «РумПП» (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  4. ^ Юльян Ідолу, Руксандра Білюс. Фінансавая справаздача з высновамі аўдытара за 2023 год (4,4958 леяў за даляр) (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 7 кастрычніка 2024 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  5. ^ Прадпрыемства (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  6. ^ Флёт (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  7. ^ Краёвыя агенцтвы (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  8. ^ Міжнародныя агенцтвы (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  9. ^ Зьвесткі ў грамадзкіх зацікаўленасьцях (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  10. ^ а б в г Тэхнічны аддзел (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  11. ^ Супольнікі (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  12. ^ «Нябесная дружына» (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  13. ^ а б в г Гісторыя (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
  14. ^ Кар'ера (рум.) // «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Навіны (рум.) // АТ «Румынскія паветраныя перавозкі», 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.