Рускае нацыянальнае адзінства
| Рускае нацыянальнае адзінства | |
|---|---|
| Русское национальное единство | |
| | |
| Лідар |
|
| Заснавальнік | Аляксандр Пятровіч Баркашоў |
| Дата заснавання | 16 красавіка 1990 |
| Штаб-кватэра | Расія, Масква, |
| Краіна | |
| Ідэалогія | Нацыянал-сацыялізм |
| Саюзнікі і блокі | Сусветны саюз нацыянал-сацыялістаў |
| Колькасць членаў | 20 000 |
| Дэвіз | слава Расіі |
| Сайт | |
Рускае нацыянальнае адзінства (руск.: Русское национальное единство, РНЕ) — грамадска-палітычны рух рускага нацыяналістычнага кірунку ў Расіі і шэрагу іншых дзяржаў. Утвораны 16 красавіка 1990 года з былых членаў руху «Памяць» на чале з А. П. Баркашовым. Выдавала газету «Русский Порядок» (выхадзіла с верасня 1992 года па чэрвень 2002 года, агулам выйшла 48 нумароў і 1 дайджэст).
У сярэдзіне-канцы 1990-х з’яўлялася буйнейшай і найпапулярнейшай рускай нацыяналістычнай арганізацыяй у Расіі. У пачатку 2000-х у сувязі з шэрагам унутраных крызісаў раскалолася на некалькі частак і значна скарацілася.
Падчас расійска-ўкраінскай вайны лідар РНЕ Баркашоў актыўна падтрымліваў прарасійскія сілы. З гэтай мэтай у сакавіку і маі 2014 года ён ездзіў на ўсход Украіны і знаходзіўся ў Данецку прынамсі частку часу.[1] У аўдыёзапісе, зробленым вясной 2014 года, Баркашоў кансультуецца з Дзмітрыем Байцовым, лідарам Рускай праваслаўнай арміі.[2] Па словах Баркашова, яго сын ваяваў як прарасійскі баявік супраць Украіны.[3]
Зноскі
- ↑ Ukraine Crisis: Who Are the Russian Neo-Nazi Groups Fighting with Separatists?
- ↑ Баркашов советует "впарить" Донецку итоги референдума. Праверана 1 сакавіка 2022.
- ↑ "Мой сын был там": сторонник "ДНР" признался в присутствии российских наемников на Донбассе. Праверана 1 сакавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт руху РНЕ Баркашова Архівавана 2 лютага 2011.
- Афіцыйны сайт новай арганізацыі ВОПД РНЕ Архівавана 22 жніўня 2013.
- Электронная версія Газеты РНЕ, «НАЦЫЯ» Архівавана 22 жніўня 2013.
- Сайт Цэнтральнага акруговага аддзялення ВОПД РНЕ Архівавана 28 снежня 2013.
- Сайт Поволжского-Уральскага акруговага аддзялення ВОПД РНЕ Архівавана 13 ліпеня 2010.
- Сайт Украінскага Рэгіянальнага Аддзялення ВОПД РНЕ(недаступная спасылка)
- Сайт Маскоўскага аддзялення ВОПД РНЕ
- Сайт ВОПД РНЕ г. Тверь(недаступная спасылка)
- Сайт Рязанского отделения ВОПД РНЕ