Перайсці да зместу

Рут Пераметс-Пюс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рут Пераметс-Пюс
Дата нараджэння 28 лістапада 1927(1927-11-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 2005(2005-08-03) (77 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія актрыса, дыктарка
Узнагароды
Order of the White Star, 5th Class
IMDb ID 1847212

Рут Пераметс (пры нараджэнні — Пюс); (эст.: Ruth Peramets-Püss; 28 лістапада 1927, Талін — 3 жніўня 2005, там жа) — эстонская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, тэлевядучая. Заслужаная артыстка Эстонскай ССР (1978).

Адна з першых дыктараў Эстонскага тэлебачання. У 1955 годзе ў Эстоніі з’явілася тэлебачанне, і было абвешчана аб пошуку дыктара, але сярод мноства прэтэндэнтаў не знайшлося прыдатнага кандыдата. У дзень конкурсу на ETV быў паказаны мастацкі фільм, у якім Рут сыграла галоўную ролю, і яе запрасілі заняць вакантнае месца.

З 1955 па 1984 год працавала на Эстонскім тэлебачанні (ETV) вядучай. Вяла папулярныя дзіцячыя тэлепраграмы, у якіх выступала ў ролі «цётухны Рут».

У 1960-я гады ўдзельнічала ў перадачах і спектаклях на Эстонскім радыё, агучвала фільмы, чытала закадравы тэкст да дакументальных фільмаў.

Знялася ў некалькіх фільмах на студыі «Талінфільм». Была актрысай Эстонскага тэатра імя А. Н. Тамсаарэ.

Памерла 3 жніўня 2005 года ў Таліне. Пахаваная ў Таліне на Лясных могілках.

  1. Ruth Peramets // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.