Рыа-Негра (правінцыя)
| Рыа-Негра | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Río Negro | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Гімн | Q5897996? | ||||
| Статус | правінцыя | ||||
| Уваходзіць у | |||||
| Уключае | 13 дэпартаментаў | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | В’едма | ||||
| Дата ўтварэння | 1955 | ||||
| Кіраўнік | Alberto Weretilneck[d] | ||||
| Афіцыйная мова | іспанскі | ||||
| Насельніцтва (2001) | 552 822 | ||||
| Шчыльнасць | 2,7 чал./км² | ||||
| Плошча |
203 013 км² (7,33 %, 4-е месца) |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | ?3 | ||||
| Код ISO 3166-2 | AR-R | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Рыа-Негра (ісп.: Río Negro) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Аргенціны, на паўночнай ўскраіне Патагоніі.
Рыа-Негра з’яўляецца правінцыяй толькі з 27 ліпеня 1955 года.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Самай развітой галіной эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка ў далінах рэк Рыа-Негра і Рыа-Каларада. Правінцыя вырошчвае 70 % ўраджаю яблыкаў і груш краіны, большасць якіх пастаўляецца на экспарт (38 % у выглядзе садавіны і 40 % — у выглядзе канцэнтрату сокаў) праз порт Сан-Антоніа-Оэстэ. У Вале-Медыё, акрамя яблыкаў і груш, вырошчваюцца памідоры, цыбуля і іншая гародніна.
Прамысловасць прадстаўлена амаль выключна толькі ў высакагорнай даліне Рыа-Негра (Хенераль-Рока, Віла-Рэгіна, Чыпалеці). Вялікае значэнне мае авечкагадоўля. 13 % нацыянальных запасаў бараніны і воўны пастаўляецца з Рыа-Негра.
Вакол Эль-Бальсона выгадоўваюцца ягады і хмель (70 % нацыянальнай вытворчасці).
У водах Атлантычнага акіяна, у заліве Сан-Маціас штогод здабываецца 11 000 тон рыбы і 8000 тон морапрадуктаў. Хек, кальмар і малюскі замарожваюцца і пастаўляюцца на экспарт.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт правінцыі Рыа-Негра (ісп.)
- Аддзел турызму правінцыі (ісп.) (англ.)
- Вэб-гайд па Рыа-Негра Архівавана 23 лістапада 2010.
- Інфармацыя пра Рыа-Негра Архівавана 16 ліпеня 2012. (ісп.)
- Фатаграфіі Рыа-Негра Архівавана 3 лістапада 2020.
- Фатаграфіі Рыа-Негра Архівавана 12 верасня 2012.