Рыгор Пірамовіч
| Рыгор Пірамовіч | |
|---|---|
|   | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 25 лістапада 1735 | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 лістапада 1801 (65 гадоў) ці 29 снежня 1801[1] (66 гадоў) | 
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | філосаф, паэт, настаўнік | 
| Мова твораў | польская | 
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Рыгор Пірамовіч, сапр. Грыгор Пірумян (польск.: Grzegorz Piramowicz; 25 лістапада 1735, Львоў — 14 лістапада 1801, Менджынец-Падляскі) — педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у Луцку і Львове. Належаў да ордэну езуітаў (1754—1773). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага кашталяна здзейсніў падарожжа ў Францыю і Італію, дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 1770—1773 выкладаў філасофію ў Львоўскім езуіцкім калегіюме. Пасля забароны ордэна езуітаў Р. Пірамовіч перасяліўся ў Варшаву і ў 1773 г. быў прызначаны членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, у 1773-1794 — яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у Кураве, а з 1785 і ў Коньскаволі[3]. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) пра арганізацыю асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі «Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych», якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, Р. Пірамовіч выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 1775—1787 — сакратар таварыства. Пасля ўдзелу ў Таргавіцкай канфедэрацыі Р. Пірамовіч страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. З нявысветленых прычын ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі[3]. У 1797—1800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Кракаве. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.
Р. Пірамовіч пісаў вершы, складаў віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і пад. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Nauka obyczajowa dla ludu», 1785.
 - «Powinności nauczyciela», 1787.
 
Пад рэд. Р. Пірамовіча выйшлі:
- «Fedra… bajki wybrane», 1767. (зб. казак)
 - «Wymowa i poezja dla szkół narodowych pierwszy raz wydana», 1792—1819. (падручнік рыторыкі)
 - «Elementarz dla szkół parafialnych narodowych, zawierający 1. Naukę pisania i czytania, 2. Katechizm, 3. Naukę obyczajową, 4. Naukę rachunków», 1785. (буквар для парафіяльных школ)
 - «Mowa w Dzień Rocznicy Otwarcia Towarzystwa do Ksiąg Elementarnych, 1776», 1788. (зб. прамоў таварыства)
 - «Powinności nauczyciela w szkole parafialnej»
 - ??, 1889. (зб. вершаў для дзетак і юнакоў)
 
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Piramowicz, Gregor // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 22. — S. 322.
 - ↑ Храневич К. И. Пирамович, Григорий // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIIIа. — С. 635.
 - ↑ а б P. Pytlak, Grzegorz Piramowicz, proboszcz w Końskowoli (1785—1797) Архівавана 11 кастрычніка 2007.
 
| Рыгор Пірамовіч на Вікісховішчы | 
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mizia Т. Ideologia oświatowa G. Piramowicza. // Rozprawy z dziejów oświaty. t.1., Wrocław, 1958;
 - Mrozowska K. G. Piramowicz jako sekretarz Towarzystwa do ksiąg elementarnych. // Studia i materiały do dziejów nauki polskiej. t.6., Warsz., 1958.
 
- Нарадзіліся 25 лістапада
 - Нарадзіліся ў 1735 годзе
 - Нарадзіліся ў Львове
 - Памерлі 14 лістапада
 - Памерлі ў 1801 годзе
 - Памерлі 29 снежня
 - Памерлі ў Бяльскім павеце
 - Выпускнікі Львоўскага езуіцкага калегіума
 - Таргавіцкія канфедэраты
 - Асобы
 - Пісьменнікі паводле алфавіта
 - Памерлі ў Менджынец-Падляскі
 - Польскамоўныя пісьменнікі