Рыгор Рыгоравіч Марціновіч
Выгляд
Рыгор Рыгоравіч Марціновіч | |
---|---|
Навуковая сфера | біяфізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Макарыеўская прэмія[d] (2020) |
Узнагароды |
Рыгор Рыгоравіч Марціновіч — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў фізічны факультэт БДУ ў 1997 годзе, а ў 1998 — магістратуру. Пасля навучання ў аспірантуры з 2001 года працуе на кафедры біяфізікі БДУ. Праходзіў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да прафесара. З 2017 года займае пасаду загадчыка кафедры біяфізікі фізічнага факультэта БДУ[1].
Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].
Узнагароды і прэміі[1]
[правіць | правіць зыходнік]- Нагрудны знак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «100 гадоў БДУ» (2024)
- Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2023)
- Ганаровая грамата НАН Беларусі (2022)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2022)
- Макарыеўская прэмія ў галіне прыродазнаўчых навук у намінацыі «Навуковыя даследаванні ў галіне прыродазнаўчых і дакладных навук, якія маюць высокае грамадскае і грамадзянскае значэнне» (2020)
- Прэмія імя А. Н. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук у намінацыі «Навука» (2019)
- Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2019, 2007)
- Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2018)
- Ганаровая грамата БДУ (2015)
- Прэмія НАН Беларусі для маладых вучоных (2005)
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Мартинович Г.Г., Сазанов Л.А., Черенкевич С.Н. Клеточная биоэнергетика: Физико-химические и молекулярные основы. М.: ЛЕНАНД, 2017. 200 с.
- Мартинович Г.Г., Черенкевич С.Н. Окислительно-восстановительные процессы в клетках. Мн.: БГУ, 2008. 159 с.
- Черенкевич С.Н., Мартинович Г.Г., Хмельницкий А.И. Биологические мембраны. Мн.: БГУ, 2009. 184 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Супрацоўнікі БДУ (бел.) . bsu.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
- ↑ Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа . www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
Катэгорыі:
- Выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Члены Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта