Перайсці да зместу

Рыгор Сямёнавіч (князь друцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Сямёнавіч
Смерць не пазней за 1448
Род Друцкія[1]
Бацька Сямён Дзмітрыевіч[2]
Дзеці Васіль Рыгоравіч[d][3] і Іван Рыгоравіч[d][4]

Рыгор Сямёнавіч з князёў Друцкіх (да 1408 — ?) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча. Згаданы разам з бацькам у 1422 годзе.

Меў сына Васіля, жанатага з дачкой валынскага баярына Алізара Шылавіча з роду Кірдзеяў. Сястра Алізара Федка, удава пана Юршы, у 1488 годзе з дазволу вялікага князя завяшчала маёнтак Любчу на Валыні сынам Васіля — Багдану і Раману, ад апошняга пайшоў род Друцкіх-Любецкіх.

Зноскі