загублена больш за 350 партызан і цывільных грамадзян
Аперацыя «Рык» (ням.: Unternehmen Brüll) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва на граніцы Брэсцкай і Валынскай абласцей (Маларыцкі і Ратнаўскі раёны) 21—25.5.1944.
Баявыя дзеянні паміж часткай сіл партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава і часцямі 2-га венгерскага каралеўскага рэзервовага корпуса, 33-м пяхотным палком, 66-м танкавым узводам і іншымі падраздзяленнямі вермахта адбываліся ў прыфантавой палосе на паўночным усходзе ад гарадскога пасёлка Шацк (Ратнаўскі раён) і вакол возера Арэхаўскае. У раёне аперацыі карнікі загубілі больш за 350 партызан і цывільных грамадзян, захапілі больш за 1600 чалавек для выкарыстання на абарончых работах у прыфрантавой палосе і адпраўкі ў Германію, вывезлі каля 3300 галоў буйной рагатай жывёлы, 780 коней. Праціўнік страціў 45 чалавек забітымі і 119 параненымі.
Пасэ, У. С.Рык // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 546. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.