Рысь (карная аперацыя)
Аперацыя «Рысь» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 7—17.9.1942 | ||
Месца | Бешанковіцкі раён і паўночны захад Сенненскага раёна | ||
Прычына | Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр» | ||
Статус | аперацыя завершана | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Аперацыя «Рысь» № 33 (ням.: Unternehmen Lunchs) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «Граза», партызанскай брыгады М. С. Гудкова, некалькіх атрадаў брыгады імя К. С. Заслонава, Багушэўскай партызанскай брыгады, партызанскіх атрадаў «Сібірак» і імя Чапаева партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь» і мясцовага насельніцтва ў Бешанковіцкім раёне і на паўночным захадзе Сенненскага раёна 7—17 верасня 1942 года.
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Аперацыя праводзілася 4 баявымі групамі, у склад якіх уваходзілі 2 пяхотныя і 2 ахоўныя батальёны, артылерыйскія батарэі, 7 рот з ахоўных і паліцэйскіх батальёнаў, 4 эскадроны, узвод бронеаўтамабіляў. Камандаваў аперацыяй камандзір 201-й ахоўнай дывізіі генерал-лейтэнант Якабі. Карнікі наступалі па 5 збежных напрамках з Сянно, Чашнікаў, Бачэйкава, Бешанковіч і Астроўна. З-за адсутнасці боепрыпасаў партызаны не ўступалі ў адкрытыя баі, а манеўравалі ў лясных масівах вакол Сянно. Атрады «Сібірак» і імя Чапаева, якія дыслацыраваліся ў Чанаўскай дачы, фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і выйшлі ў Гарадоцкі раён.
Не дасягнуўшы пастаўленай мэты, карнікі загубілі 400 мясцовых жыхароў, 300 чалавек вывезлі на прымусовую працу ў Германію. Захапілі 1415 галоў ската, спалілі некалькі вёсак, у тым ліку Барок (загубілі 9 чалавек), Зямковічы (29 чалавек), Лугі (16 чалавек), Утрылава (12 чалавек), Шынкава (14 чалавек) Сенненскага раёна і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазебнікаў, В. С., Пасэ, У. С. Рысь // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 546. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.