Рыхард Саламонавіч Шульц
| Рыхард Саламонавіч Шульц | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1886 | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 кастрычніка 1973 (87 гадоў) | 
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гельмінтолаг, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі | 
| Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[1] (1935) і прафесар[1] (1939) | 
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Рыхард Саламонавіч Шульц (16.06.1886, Саратаў — 9.10.1973, Алматы) — савецкі гельмінтолаг, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі Казахскай ССР (1956).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (1-я конная армія) і барацьбе з басмачамі (Бухарская вайсковая групоўка Туркестанскага фронту).
Скончыў Саратаўскі ўніверсітэт (1919). У 1923—1924 гадах — супрацоўнік Бухарскай экспедыцыі па вывучэнні паразітарных хвароб. У 1924—1929 гадах — асістэнт кафедры гельмінталогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай жывёлагадоўлі (Масква). У 1929—1941 гадах намеснік дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі. У 1947—1967 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, навуковы кансультант Казахскага НДІ ветэрынарыі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы прысвечаны марфалогіі і біялогіі, філагеніі і сістэматыцы гельмінтаў, а таксама імуналогіі і патагенезу гельмінтозаў жывёл, іх выяўленню, лячэнню і прафілактыцы. Р. Шульц прапанаваў спосаб выгнання глістоў з арганізма буйной рагатай жывёлы пры аскарыдозах і лёгачных гельмінтозах свіней, эхінакакозе буйной рагатай жывёлы, заклаў асновы прафілактыкі кішачных цэстозаў, займаўся прафілактыкай эхінакакозу ў авечкагадоўлі і інш. Цікавіўся пытаннямі пошуку спосабаў барацьбы з гельмінтозамі.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Гельминты человека(1929);
 - Гельминтозы крупного рогатого скота и его молодняка(1937);
 - Гельминты и гельминтозы сельскохозяйственных животных(1964);
 - Основы общей гельминтологий (1970—1976).
 
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рихард Соломонович Щульц : [некролог] // Труды Всесоюзного института гельминтологии имени К. И. Скрябина. Вопросы ветеринарной гельминтологии. — Москва, 1973. — Т. 20. — С. 11—12.
 
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
 - Нарадзіліся ў 1886 годзе
 - Нарадзіліся ў Саратаве
 - Памерлі 9 кастрычніка
 - Памерлі ў 1973 годзе
 - Памерлі ў Алма-Аце
 - Дактары біялагічных навук
 - Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
 - Заслужаныя дзеячы навукі Казахскай ССР
 - Асобы
 - Вучоныя паводле алфавіта
 - Гельмінтолагі
 - Біёлагі XX стагоддзя
 - Заолагі СССР
 - Заолагі Казахстана
 - Біёлагі Казахстана