Рэгіна Саламярэцкая
Рэгіна Саламярэцкая | |
---|---|
Дата смерці | не раней за 13 кастрычніка 1645 і не пазней за 6 лістапада 1645 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | сацыніянства[2] і праваслаўе[2] |
Бацька | Габрыэль Гойскі[d][1] |
Муж | Мікалай Леў Саламярэцкі |
Дзеці | Алена з Саламярэцкіх[d], Даміцэла з Саламярэцкіх[d], Ян Уладзіслаў Саламярэцкі, Кацярына з Саламярэцкіх[d], Энграцыя з Саламярэцкіх[d] і Марэта з Саламярэцкіх[d] |
Рэгіна (Раіна) з Гойскіх, у замужжы Саламярэцкая (? — кастрычнік 1645) — дзеячкая праваслаўнай царквы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Гойскіх (Госкіх) герба «Кірдзея». Бацька Габрыэль Госкі, кашталян кіеўскі. Маці Кацярына з Елавіцкіх. Брат Раман Госкі, кашталян кіеўскі.
Па смерці ў 1635 годзе брата стала адзінай спадчынніцай вялікіх зямельных уладанняў бацькі і маці. Вышла замуж за князя Мікалая Льва Саламярэцкага, пад уплывам якога перайшла з арыянства ў праваслаўе і стала актыўна дзейнічаць на карысць праваслаўнай царквы. Скасавала арыянскі збор у родвым цэнтры Гошчы на Украіне. У 1639 годзе заснавала там мужчынскі манастыр пры Міхайлаўскай царкве і школу. У 1639 разам з сынам Янам Уладзіславам Саламярэцкім павялічыла фундуш царквы ў Высоцку (Пінскі павет), запісала ёй сяло Вежычы, аддала царкву пад нагляд Пінскага брацтва (да якога сама належала). У 1644 годзе дала царкве ў Высоцку сенажаці. У 1642 пазычыла кіеўскаму мітрапаліту Пятру Магіле 25 тыс. і асобна 18 тыс. злотых, падараваля яму горад Гошчу з замкам і сяло Цярэнцьеў у Луцкім павеце.
У шлюбе нарадзіліся: сын Ян Уладзіслаў, дочкі Энграцыя Ганна, Даміцэла, Марта, Алена. Тастамент склала 13 кастрычніка 1645 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 500.
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 268. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.