Рэпантыньні (Канада)
| Рэпантыньні | |||||
| франц. Repentigny | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1669, 1 чэрвеня 2002 і 1722 | ||||
| Краіна: | Канада | ||||
| Правінцыя: | Квэбэк | ||||
| Рэгіён: | Лянад’ер | ||||
| Плошча: | 71,30 км² | ||||
| Насельніцтва (2011) | |||||
| колькасьць: | 82 000 чал.[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 1150,07 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC-5 | ||||
| летні час: | UTC-4 | ||||
| Паштовыя індэксы: | J5Y, J5Z, J6A | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°44′0″ пн. ш. 73°28′0″ з. д. / 45.73333° пн. ш. 73.46667° з. д.Каардынаты: 45°44′0″ пн. ш. 73°28′0″ з. д. / 45.73333° пн. ш. 73.46667° з. д. | ||||
Рэпантыньні на мапе Канады Рэпантыньні | |||||
| http://www.ville.repentigny.qc.ca/ | |||||
Рэпантыньні (па-француску: Repentigny) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэку, зьяўляецца прадмесьцем гораду Манрэалю. Горад зьяўляецца 12-м паводле велічыні ў правінцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1670 годзе Жанам-Батыстам Ле Гардорам, Рэпантыньі зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у раёне Вялікага Манрэалю. На працягу 250 гадоў у мястэчку жылі сотні сялянаў, якія займаліся сельскай гаспадаркай. У 1677 годзе першы перапіс паказаў толькі 30 жыхароў. Першы муніцыпальны савет быў утвораны ў ліпені 1855 году. Бэнжамэн Маро стаў першым мэрам гораду.
Рэпантыньні быў аб’яднаны з суседнім горадам Ле Гардор 1 чэрвеня 2002 году. Плошча гораду ўзрасла з 29 да 69 км², а насельніцтва павялічылася на 70%.
Рэпантыньні зьяўляецца заходнім канчатковым пунктам былой дарогі Шмэн-дзю-Руа, якая ідзе на ўсход да гораду Квэбэку.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2011 год у горадзе жыло 82 тысячы чалавек[1].
Мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2006 году было ўсталявана, што француская мова была роднай для 94,5% насельніцтва, у той час як ангельская была роднай для 1,4% насельніцтва.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б " Statistics Canada - Repentigny". 2011 census. Statistics Canada
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэпантыньні (Канада) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||