Рэпетыцыя
Выгляд
Рэпетыцыя (ад лац.: repetitio 'паўтарэнне') – асноўная форма падрыхтоўкі (пад кіраўніцтвам рэжысёра) тэатральных, эстрадных, цыркавых прадстаўленняў, канцэртнай праграмы, асобных нумароў, сцэн шляхам шматразовых паўтарэнняў (цалкам і часткамі).
Адрозніваюць рэпетыцыі застольныя (аналіз твора), у рэпетыцыйным памяшканні без дэкарацый, у выгарадках і на сцэне – манціровачныя, прагонныя і генеральныя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпетыцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 18. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).