Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз
Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз | |
---|---|
![]() Лагатып арганізацыі | |
Абрэвіятура | РТСС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | г. Мінск, вул. Першамайская, 12 |
Тып арганізацыі | асацыяцыя[d], спартыўная арганізацыя[d] і некамерцыйная арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Каляда Сяргей Іванавіч |
Першы намеснік старшыні | Вашкевіч Галіна Васілеўна |
rtss.by (руск.) (англ.) |
Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз (скарочана — РТСС) — грамадскае аб'яднанне Рэспублікі Беларусь, створанае з мэтай развіцця і папулярызацыі спартыўнага турызму як віду спорту і актыўнага адпачынку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]19 верасня 1991 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь была зарэгістравана грамадская арганізацыя «Турысцка-спартыўны саюз Беларусі»[1]. У ліпені 1995 года была ажыццяўлена паўторная перарэгістрацыя з унясеннем змен у Статут і ўтварэннем грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» (ГА «РТСС»)
Мэты і задачы
[правіць | правіць зыходнік]Мэтай ГА «РТСС» з'яўляецца развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму як віду спорту і актыўнага адпачынку. Асноўны прадмет дзейнасці грамадскага аб'яднання — гэта арганізацыя і правядзенне турысцкіх паходаў, спаборніцтваў і іншых турысцка-спартыўных мерапрыемстваў[2].
РТСС выконвае наступныя функцыі:
- Стварае нарматыўную дакументацыю (правілы, разрадныя патрабаванні і г.д.)
- Узаемадзейнічае з рознымі дзяржаўнымі структурамі па пытаннях спартыўнага турызму
- Арганізуе і праводзіць спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы па спартыўным турызме
- Рыхтуе суддзяў па спартыўным турызме
Сябрамі ГА «РТСС» могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дасягнулі 16 гадоў, якія прызнаюць Статут арганізацыі і выконваюць яго патрабаванні, а таксама выплочваюць уступны і членскія ўзносы. Членамі арганізацыі таксама могуць быць асобы, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, пры ўмове наяўнасці пісьмовага дазволу бацькоў, апекуноў або іншых законных прадстаўнікоў. Прыём у члены ГА «РТСС» ажыццяўляецца арганізацыйнымі структурамі аб'яднання.
Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз будуецца па тэрытарыяльным прынцыпе і складаецца з Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага, Магілёўскага абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў, якія дзейнічаюць на падставе адзінага Статута. Дзейнасць абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў распаўсюджваецца на тэрыторыю адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Вышэйшым органам абласной і Мінскай гарадской арганізацыйнай структуры ГА «РТСС» з'яўляецца збор турысцкага актыву абласцей і горада Менска, які склікаецца раз у 4 гады.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]РТСС рэгулярна арганізуе і праводзіць[2]:
- Чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь па спартыўным турызме і турысцка-прыкладным шматборстве
- Рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўных турысцкіх паходах
- Міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным турызме
- Рэспубліканскую кругагадовую спартакіяду па спартыўным турызме
- Турысцкія фестывалі і злёты
Міжнародная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе ГА «РТСС» стала адным з заснавальнікаў Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму (МФСТ)[3]. РТСС з'яўляецца нацыянальным прадстаўніком Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза
- Cтатут Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ОО "РТСС", УНП 100085108 - Реквизиты и контакты контрагента | Kartoteka.by (руск.). kartoteka.by. Праверана 24 жніўня 2025.
- ↑ а б Как в Беларуси развивается инфраструктура для спортивного туризма, рассказала эксперт (руск.) . belta.by (7 ліпеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2025. Праверана 24 жніўня 2025.
- ↑ О Федерации — МФСТ- IFST (руск.) . Праверана 24 жніўня 2025.