Перайсці да зместу

Рэспубліканцы (Францыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканцы
фр.: Les Républicains
Выява лагатыпа
Лідар Christian Jacob[d]
Заснавальнік Нікаля Сарказі
Дата заснавання 30 мая 2015
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватызм[1] і галізм[d][2]
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Маладыя рэспубліканцы[d]
Колькасць членаў 234 556[4]
Сайт republicains.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліканцы (фр.: Les Republicains) — французская палітычная правацэнтрысцкая партыя. Створаная 30 мая 2015 года ў выніку перайменавання і змены статуту партыі Саюз за народны рух. Заснавальнікам і першым старшынёй партыі быў прэзідэнт Французскай рэспублікі ў 2007—2012 гадах Нікаля Сарказі. Стваральнікі партыі былі натхнёны галізмам[5][6]. У выбарах прэзідэнта Францыі ў 2017 годзе ад партыі браў удзел Франсуа Фіён. Партыя ёсць сябрам Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыянала і Еўрапейскай народнай партыі[7], а таксама ўваходзіць у групу Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапейскім парламенце.