Перайсці да зместу

Саламярэцкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саламярэцкія
Герб «Равіч»
Герб «Равіч»
Тытулы князі
Роданачальнік Іван Дзмітрыевіч
Падданства Смаленскае княства
Апошні з роду Ян Уладзіслаў
Дом паходжання Расціславічы Смаленскія[1]

Саламярэцкія — княжацкі род, галіна Рурыкавічаў з Расціславічаў Смаленскіх.

Прозвішча паходзіць ад маёнтка Саламярэч у Менскім павеце (цяпер — в. Саламярэчча Мінскага раёна).

Пачынальнікам роду лічыцца князь Іван Дзмітрыевіч Шах, праўнук смаленскага князя Святаслава Іванавіча, які загінуў у бітве на Віхры ў 1386 годзе. Іван Дзмітрыевіч меў сыноў Юрыя, Фёдара і Сямёна. Сын Юрыя — Васіль, на думку некаторых даследчыкаў, быў пачынальнікам маскоўскага дваранскага роду Тацішчавых. Ад Фёдара або Сямёна паходзіць уласна род Саламярэцкіх.

Прадстаўнікі роду ў асноўным займалі ўрады на ўсходзе ВКЛ (Мсціслаў, Магілёў, Крычаў). Пазней адна галіна роду перасялілася ў Пінскі павет. Былі праваслаўнымі, але ў XVII ст. перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1641 годзе са смерцю князя Яна Уладзіслава Саламярэцкага.

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. XXIII.