Сальвадор Альендэ
| Сальвадор Альендэ | |
| гішп. Salvador Guillermo Allende Gossens | |
|  3 верасьня 1973 г.  | |
| Прэзыдэнт Чылі | |
|---|---|
| 3 лістапада 1970[1] — 11 верасьня 1973 | |
| Папярэднік | Эдуарда Фрэй-Монтальва(es) | 
| Наступнік | Аўгуста Піначэт | 
| 56-ы прэзыдэнт Сэнату Чылі | |
| 27 сьнежня 1966 — 1969 | |
| Папярэднік | Томас Рэес-Вікунья(es) | 
| Наступнік | Томас Паблё(es) | 
| Міністар здароўя і сацыяльнага дастатку Чылі | |
| 28 жніўня 1939 — 2 красавіка 1942 | |
| Прэзыдэнт | Пэдра Агірэ-Сэрда(es) | 
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 26 чэрвеня 1908[2][3][4] | 
| Памёр | 11 верасьня 1973[5][6][7][…] (65 гадоў) | 
| Партыя | Сацыялістычная партыя Чылі | 
| Адукацыя | Чылійскі ўнівэрсытэт | 
| Сужэнец | Гартэнзія Бусі | 
| Дзеці | Беатрыз Альендэ (1943—1977) Сармэн Паз Альендэ (нар. 1944) Ісабэль Альендэ (нар. 1945) | 
| Бацька | Сальвадор Альендэ-Кастра(es) | 
| Маці | Ляўра Госэнс-Урыбэ | 
| Узнагароды | |
| Подпіс |  | 
| Сайт | fundacionsalvadorallende.cl | 
Сальвадо́р Алье́ндэ (па-гішпанску: Salvador Allende; 1908, Вальпараіса, Чылі — 1973, Сант’яга, Чылі) — чылійскі палітык, прэзыдэнт Чылі (1970—1973). Абраўся пры падтрымцы кааліцыі «Народнае адзінства». Быў зьмешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту ў 1973 годзе, пасьля чаго скончыў жыцьцё самагубствам.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сальвадор Альендэ меў басконскае паходжаньне па мячы і належаў да роду з найвышэйшых слаёў грамадзтва (род Альендэ(es)). Палітычную актыўнасьць Альендэ пачаў выказваць у 1920-х гадах, будучы студэнтам мэдыцынскага факультэту. Ён удзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры Карляса Ібаньеса дэль Кампа і быў абраны намесьнікам прэзыдэнта Фэдэрацыі чылійскіх студэнтаў. У 1933 г. скончыў Чылійскі ўнівэрсытэт (Сант’яга) на лекара, апублікаваўшы працу «Душэўная чысьціня і злачыннасьць». У тым жа годзе сузаснаваў у родным горадзе (Вальпараіса) Сацыялістычную партыю Чылі. У 1935 г. у Вальпараіса ўступіў у масонскую ложу «Поступ № 4». 7 сакавіка 1937 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Палату дэпутатаў(es) Нацыянальнага кангрэсу Чылі ад Вальпараіса[1].
Ад жніўня 1939 г. па красавік 1942 г. быў міністрам аховы здароўя Чылі. У 1943—1944 гг. займаў пасаду галоўнага сакратара Сацыялістычнай партыі Чылі. 4 сакавіка 1945 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Сэнат Чылі, дзе ў выніку наступных перавыбраньняў заставаўся сэнатарам зь 15 траўня 1945 г. да 3 лістапада 1970 году (амаль 35 гадоў). У 1952, 1958 і 1964 гг. (тройчы) прайграваў на прэзыдэнцкіх выбарах. 4 верасьня 1970 г. на прэзыдэнцкіх выбарах(es) набраў толькі адносную большасьць (36,6%) галасоў, выперадзіўшы былога прэзыдэнта Хорхэ Алесандры(es) (1958—1964) на 0,3%. 24 кастрычніка абраўся прэзыдэнтам шляхам галасаваньня ў Нацыянальным кангрэсе Чылі[1].
23 жніўня 1973 г. Палата дэпутатаў Чылі Пастановай «Аб цяжкім парушэньні канстытуцыйна-прававога парадку Рэспублікі» паводле 22-га артыкула тагачаснай Канстытуцыі Чылі(es) 1925 году абавязала Ўзброеныя сілы Чылі(es) «неадкладна пакончыць зь пералічанымі абставінамі, якія парушаюць Канстытуцыю». Пункты 5—12 Пастановы зьмяшчалі пералік парушэньняў Канстытуцыі прэзыдэнтам Альендэ, якія падлягалі выпраўленьню. У прыватнасьці ў пункце 7 згадвалася, што прэзыдэнт «прысвоіў галоўнае прызначэньне Кангрэсу, якое заключаецца ў выданьні законаў, … праз настырныя ўказы, якія зацьвярджаў са злоўжываньнем» уладай[10]. 11 верасьня галоўны камандзір Войска Чылі(es) Аўгуста Піначэт абкружыў прэзыдэнцкі палац жаўнерамі, каб зьмясьціць ўзурпатара Альендэ з пасады прэзыдэнта. У другой палове дня Альендэ забіў сябе з аўтамата Калашнікава (АК-47), які яму падарыў прэм’ер-міністар Кубы Фідэль Кастра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 3 лістапада 2011. — № 210 (27074). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Salvador Allende // filmportal.de (ням.) — 2005.
- ^ а б Salvador Allende // GeneaStar (фр.)
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Salvador Allende // filmportal.de (анг.) — 2005.
- ^ а б Salvador Allende Gossens // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Salvador Allende Gossens // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б birth certificate
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118502085 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Пастанова Палаты дэпутатаў аб цяжкім парушэньні канстытуцыйна-прававога парадку Рэспублікі // ВікіКрыніцы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спробы пабудовы сацыялістычнай эканомікі ў Чылі прэзыдэнтам Сальвадорам Альендэ (1970—1973)
- Чылі: Альендэ, Піначэт, Хара і іншыя
|  | Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. | 
 
	




