Самаанская мова
Выгляд
| Самаанская | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Gagana fa'a Sāmoa |
| Краіны | ЗША |
| Рэгіёны | Астравы Самоа |
| Афіцыйны статус | Самоа, Амерыканскае Самоа |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
| Агульная колькасць носьбітаў | 370 тыс. (2010 г.) |
| Статус | у бяспецы[d] |
| Класіфікацыя | |
|
Аўстранезійская |
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | смо 578 |
| ISO 639-1 | sm |
| ISO 639-2 | smo |
| ISO 639-3 | smo |
| WALS | sam |
| Ethnologue | smo |
| ABS ASCL | 9308 |
| IETF | sm |
| Glottolog | samo1305 |
Самаанская мова (саманазва Gagana fa'a Sāmoa) — палінезійская мова, родная мова самаанцаў. Афіцыйная мова Амерыканскага Самоа і дзяржавы Самоа.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Здаўна самаанцы размаўляюць на двух варыянтах самаанскай мовы — gagana fa'aaloalo, якая была мовай правадыроў і аратарскага мастацтва, і tautala leaga, паўсядзённай гаворцы. Яны адрозніваюцца як вымаўленнем, так і сінтаксічна. Сучасная літаратурная мова складзена на аснове gagana fa'aaloalo.
Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісьмовасць была складзена місіянерамі з Вялікабрытаніі на аснове лацінкі ў 1834 г.
Алфавіт налічвае 14 літар і апостраф акіна:
| Aa, Āā | Ee, Ēē | Ii, Īī | Oo, Ōō | Uu, Ūū | Ff | Gg | Ll | Mm | Nn | Pp | Ss | Tt | Vv | (Hh) | (Kk) | (Rr) | ' |
|---|