Самілішкі
Мястэчка | |||
Самілішкі | |||
---|---|---|---|
літ.: Semeliškės | |||
|
|||
54°40′00″ пн. ш. 24°39′30″ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Павет | Віленскі | ||
Самакіраванне | Эляктрэнайскае | ||
Сянюнія | Самілішкаўская | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Вышыня цэнтра | 115 м | ||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва |
|
||
Паказаць/схаваць карты | |||
Самілішкі[1][2], часам Сумілішкі[3], таксама Сямялі́шкес[4] (літ.: Semeliškės) — мястэчка ў Эляктрэнайскім самакіраванні Віленскага павета Літвы, на рацэ Страва. Цэнтр Самілішкаўскай сянюніі. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Эляктрэная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Самілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. Старабеларускай мовай Сомилишки[3].
У 1501 годзе ў Самілішках збудавалі першы касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Самілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
Каля 1890 года ў Самілішках было 29 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Самілішкі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1890 год — 410 чал., з іх 300 каталікоў, 40 праваслаўных і 70 іўдзеяў[5]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 580 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Лаўрына (1774)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі іўдзейскія
- Царква Святога Мікалая (1894—1895; мураўёўка)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 16.
- ↑ Никита Горбачевский. Каталогъ древнимъ актовымъ книгамъ губерній: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, также книгамъ нѣкоторыхъ судовъ губерній Могилевской и Смоленской, Хранящимся нынѣ в Центральном архивѣ в Вильнѣ. — 1872. — 314 с.
- ↑ а б Матвей Кузьмич Любавский. Областное дѣленіе и мѣстное управленіе Литовско-Русскаго государства: историческіе очерки. — Университетская типографія, 1892. — 524 с.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Sumiliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 584.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Фёдаравіч Спірыдонаў. Беларусь у канцы XVI стагоддзя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 16—17. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Krzywicki J. Sumiliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 584.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самілішкі
- Самілішкі на сайце Radzima.org