Перайсьці да зьместу

Сандэрлэнд (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сандэрлэнд
Поўная назва па-ангельску: Sunderland Association Football Club
Заснаваны 1879
Горад Сандэрлэнд, Ангельшчына
Стадыён Стэдыюм оф Лайт
Умяшчальнасьць: 48 300
КіраўнікЭліс Шорт[d], Ст’юарт Доналд[d][1] і Кірыл Люі-Дрэйфюс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2024—2025 Футбольная ліга, 4 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
safc.com (анг.)

«Са́ндэрлэнд» (па-ангельску: Sunderland Association Football Club) — ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, адзін з найстарэйшых клюбаў Ангельшчыны (заснаваны ў 1879 годзе). «Сандэрлэнд» зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Ангельшчыны, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнутыя да Другой сусьветнай вайны, а пасьля Першай сусьветнай было выйграна толькі адно першынство Ангельшчыны: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненьне клюбу пасьля Другой сусьветнай вайны — перамога ў Кубку Ангельшчыны ў 1973 годзе. У апошні час клюб нярэдка пакідаў Прэм’ер-Лігу.

«Сандэрлэнд» доўгі час зьяўляўся рэкардсмэнам чэмпіянату па колькасьці праведзеных у ёй сэзонаў запар: клюб не пакідаў яе на працягу 68 сэзонаў, з 1890 па 1958 год. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсэналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 году «Сандэрлэнд» праводзіць на «Стэдыюм оф Лайт», зьмяшчальнасьць якога пасьля рэканструкцыі 2000 году складае 49 тысячаў чалавек. Да гэтага клюб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрлэнду» зьяўляюцца матчы зь «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Ангельшчыне пад назвай Тайн-Ўірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.

Адзін з найлепшых нападнікам каманды Джон Кэмпбэл.

17 кастрычніка 1879 году жыхар Сандэрлэнду школьны настаўнік Джэймз Элан заснаваў «Sunderland District & Teachers Assosiation Football Club»[3]. Першую афіцыйна зарэгістраваную гульню каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць «Фэрыгіл Атлетык» і прайграла яе зь лікам 1:0. Першым хатнім стадыёнам для каманды стаў «Блу Гаўс Філд», недалёка ад школы Джэймза Элана ў Гэндане. Клюб зьмяніў яшчэ тры стадыёны перад тым, як хатнім у 1886 годзе стаў «Ньюкасл Роўд». У 1881 году назва клюбу была зьменена на «Sunderland Association Football Club», пасьля таго, як да яму дазволілі далучацца людзям іншых прафэсіяў, а ня толькі настаўнікам. Гэта дазволіла прыцягваць большую колькасьць гульцоў і палепшыла матэрыяльную базу клюбу. Элан быў не задаволены тым, што клюб імкнецца стаць прафэсійным. У 1888 годзе ён пакінуў клюб і заснаваў іншы — «Сандэрлэнд Альбіён». Два клюбы з Сандэрлэнду канкуравалі паміж сабой да 1892 году, калі «Альбіён» быў расфармаваны.

Першым трэнэрам «Сандэрлэнду» стаў Том Ўотсан, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў жніўні 1889 году. У гэты час іхныя матчы складаліся зь мясцовых спаборніцтваў, Кубка Ангельшчыны й таварыскіх матчаў з клюбамі Футбольнай лігі. З прычыны росту папулярнасьці каманда падала заяўку на ўдзел у Футбольнай лізе. На сходзе лігі, які разглядаў гэтую заяўку, клюб прапанаваў аплаціць усе выдаткі іншых клюбаў зьвязаныя з дарогай у Сандэрлэнд. У сэзоне 1890—1891 гадоў «Сандэрлэнд» дапусьцілі ў Футбольную лігу. Ён замяніў «Сток Сіці», які заняў апошняе месца ў папярэднім сэзоне й ня быў пераабраны, такім чынам «Сандэрлэнд» ёсьць першым клюбам, які ўвайшоў у лігу пасьля ейнага стварэньня ў 1888 годзе.

«Сандэрлэнд» выйграў чэмпіянат лігі ў сэзоне 1891—1992 гадоў, ужо праз сэзон па далучэньні да Футбольнай лігі. Газэта The Times ахарактарызавала дружыну як «цудоўную каманду»[4]. У наступным сэзоне клюб пасьпяхова абараніў тытул, дзякуючы свайму шатляндзкаму цэнтральнаму нападніку Джону Кэмпбэлу, які пераадолеў адзнаку ў 30 галоў у другі раз запар. Такім чынам, яны сталі першай камандай, якая забіла 100 галоў за сэзон, подзьвіг, які быў паўтораны толькі ў сэзоне 1919—1920 гадоў. У сэзоне 1893—1894 гадоў «Сандэрлэнд» быў блізкі да таго, каб здабыць трэці чэмпіёнскі тытул запар, заняўшы другое месца за «Астан Вілай». У сэзоне 1894—1895 гадоў каманда вярнулі сабе тытул, а Кэмпбэл зноў стаў найлепшым бамбардзірам лігі ўжо ў трэці раз[5].

«Сандэрлэнд» з Кубкам Ангельшчыны 1937 году.

З 1886 па 1898 гады хатні стадыён «Сандэрлэнду» месьціўся на Ньюкасл-Роўд[6]. У 1898 годзе клюб пераехаў на стадыён, які стане іхным хатнім на амаль стагодзьдзе, — Рокер Парк[7]. Спачатку стадыён меў зьмяшчальнасьць у 30 000 чалавек[7]. Адыход Ўотсана ў «Лівэрпул» паклаў канец чэмпіёнскім посьпехаў клюбу. Пасьля другога месца ў 1900—1901 гадах клюб выйграў свой чацьверты тытул чэмпіёна ў сэзоне 1901—1902 гадоў[8], а затым перамог у дабрачынным турніры сталічны «Шэрыф»[9]. У сьнежні 1902 году Артур Брыджэт далучыўся да «Сандэрлэнда» ды зь цягам часу стаў капітанам «чорных катоў» на дзесяць гадоў і правёў адзінаццаць матчаў за зборную Ангельшчыны. 5 сьнежня 1908 году «Сандэрлэнд» атрымаў сваю найбуйнейшую перамогу ў лізе, разграміўшы зь лікам 9:1 сваіх суседзяў «Ньюкасл Юнайтэд»[10]. Пад кіраўніцтвам ірляндзкага трэнэра Боба Кайла і шатляндца Чарлза Томсана ў якасьці капітана клюб зноў здабыў перамогу ў лізе 1913 годзе[11], але зазнаў паразу ў сваім першым фінале Кубка Ангельшчыны супраць «Астан Вілы» зь лікам 1:0.

Па аднаўленьні лігі па вайне «Сандэрлэнд» быў блізкі да перамогі ў чарговым чэмпіянаце ў сэзоне 1922—1923 гадоў, калі яны занялі другі радок пасьля «Лівэрпула»[12]. Яны таксама былі блізкія да гэтага ў наступным сэзоне, заняўшы трэцяе месца[13]. Шосты чэмпіёнскі тытул прыйшоў да клюбу ў сэзоне 1935—1936 гадоў, калі каманду трэнаваў шатляндзкі адмысловец Джоні Кокрэйн[14]. Каманда пацэліла 109 галоў цягам сэзону, прычым Райш Картэр і Бобі Гэрні адзначыліся 31 галамі кожны[15]. У наступным сэзоне дружына стала ўладальніцай Кубка Ангельшчыны пасьля перамогі зь лікам 3:1 над «Прэстан Норт Энд» на стадыёне Ўэмблі[16]. У 1950 годзе клюб заняў трэцяе месца ў Першым дывізіёне, што было найлепшым вынікам клюбам з часоў чэмпіянату 1936 году. У канцы 1950-х гадоў посьпехі «Сандэрлэнду» рэзка пагоршыліся, а ў 1957 годзе клюб быў уцягнуты ў буйны фінансавы скандал[17], які каштаваў пасады старшыні каманды і дырэктарам.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Энтані Патэрсан Edit this on Wikidata 2000
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэніс Сыркін Edit this on Wikidata 2002
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэніел Ніл Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Дэніел Балард Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Лютсарэль Геэртройда (ар. Ляйпцыг) 2000
6 Сьцяг Францыі Аб Тыматэ Пэмбэле Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Марока Нап Шэмсдын Тальбі Edit this on Wikidata 2005
9 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Браян Бробэй Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Ангельшчыны ПА Крыс Рыг Edit this on Wikidata 2007
12 Сьцяг Гішпаніі Нап Эліезэр Маенда Edit this on Wikidata 2005
13 Сьцяг Ангельшчыны Аб Люк О’Нін Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ромэйн Мандл Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Парагваю Аб Амар Альдэрэтэ Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Камэруну Бр Бляндзі На Нукё Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Францыі ПА Абдула Ба Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Мазамбіку Аб Рэйнілду Мандава Edit this on Wikidata 1994
18 Сьцяг Францыі Нап Вільсон Ізыдор Edit this on Wikidata 2000
19 Сьцяг Сэнэгалу ПА Абіб Дыяра Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Францыі Аб Нардзі Мюкіеле Edit this on Wikidata 1997
21 Сьцяг Ангельшчыны Бр Сайман Мур Edit this on Wikidata 1990
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Робін Руфс Edit this on Wikidata 2003
24 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Сымон Адынгра Edit this on Wikidata 2002
25 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Бэртран Траарэ Edit this on Wikidata 1995
26 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Арцюр Масюакю Edit this on Wikidata 1993
27 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Ноа Садыкі Edit this on Wikidata 2004
27 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэй Матэтэ Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Францыі ПА Энзо Лё Фэ Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Нігерыі Нап Агмэд Абдулагі Edit this on Wikidata 2004
32 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Трай Г’юм Edit this on Wikidata 2002
33 Сьцяг Нарвэгіі Аб Лео Ельдэ Edit this on Wikidata 2003
34 Сьцяг Швайцарыі ПА Граніт Джака (капітан) 1992
36 Сьцяг Калюмбіі Нап Ен Повэда Edit this on Wikidata 2000
41 Сьцяг Ангельшчыны Аб Зак Джонсан 2005
42 Сьцяг Ангельшчыны Аб Аджы Алезэ Edit this on Wikidata 2001
45 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джо Андэрсан Edit this on Wikidata 2001
50 Сьцяг Ангельшчыны ПА Гарысан Джонз Edit this on Wikidata 2004
  1. ^ The Guardian.com, Guardian (анг.) — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322; 0261-3077
  2. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/289
  3. ^ Paul Days, John Hudson, Bernard Callaghan. «Sunderland AFC: The Official History 1879–2000»(недаступная спасылка). — Business Education Publishers Ltd, 1999. — С. 336. — ISBN 978-0-9536984-1-7.
  4. ^ Days 1999. С. 29—30.
  5. ^ Callaghan, Richard (20.07.2016). «Sunderland’s First Great Centre Forward». Roker Report.
  6. ^ Days 1999. С. 44.
  7. ^ а б Days 1999. С. 45—46.
  8. ^ Days 1999. С. 55—56.
  9. ^ Days 1999. С. 59—60.
  10. ^ Days 1999. С. 73—76.
  11. ^ Days 1999. С. 85—86.
  12. ^ Days 1999. С. 107—108.
  13. ^ Days 1999. С. 111—112.
  14. ^ Days 1999. С. 139—140.
  15. ^ Days 1999. С. 139—142.
  16. ^ «Sunderland Results 1936/37». Soccerbase.
  17. ^ Days 1999. С. 63.
  • Days, Paul; Hudson, John; Hudson, Bernard Sunderland AFC: The Official History 1879–2000. — Business Education Publishers Ltd, 1999. — ISBN 978-0-9536984-1-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]