Санта-Дамінга (Коста-Рыка)
Горад
|
Санта-Дамінга (ісп.: Santo Domingo) – горад у Коста-Рыцы, адміністрацыйны цэнтр кантона Санта-Дамінга і аднайменнага дыстрыкта.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў даліне ракі Вірылья, на вышыні 1170 метраў над узроўнем мора ў галоўнай тэктанічнай дэпрэсіі Цэнтральнай Кардыльеры. Знаходзіцца ў 7,5 км ад сталіцы краіны – горада Сан-Хасэ – і ўваходзіць у склад сталічнай агламерацыі. Насельніцтва дыстрыкта Санта-Дамінга паводле перапісу 2011 года складае 4 730 чалавек.[3]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1816 годзе, у дакуменце аб продажы зямлі, Санта-Дамінга згадваецца ў першы раз. У 1829 годзе тут ужо дзейнічала капліца Святога Дамінга. У 1838–1844 гадах будуецца царква Расарыё. 28 кастрычніка 1856 года быў асвечаны новы прыход у імя Святога Дамінга дэ Гусмана. У 1880 годзе закладзены будынак школы. 1 жніўня 1902 года паселішчу быў прысвоены статус горада.[4]
Горад адметны сваёй архітэктурай. Большасць будынкаў гістарычнага цэнтра было ўзведзена ў перыяд 1860-1930 гг. падчас росквіту гандлю кавай, якая вырошчвалася тут у вялікай колькасці.
У горадзе штогод у дзень Святога Дамінга ладзіцца карнавал "Alborada".
Зноскі
- ↑ а б División Territorial Administrativa, 2024 — Instituto Geográfico Nacional (Costa Rica).
- ↑ 2022 Costa Rican census
- ↑ Вынікі перапісу насельніцтва (2011)
- ↑ Гісторыя горада Санта-Дамінга на сайце кантона Архівавана 30 мая 2014.